wd wp Пошук:

Шыкатан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Шыката́н, або Шыко́тан[1] (руск.: Шикотан, Сикотан, яп. 色丹島) — самы буйны і адзіны стала населены востраў Малой грады Курыльскіх астравоў. Належыць Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 225 км². Насельніцтва (2013 г.) — 3300 чал.[2]

Геаграфічнае становішча

Востраў Шыкатан месціцца ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна ў 74,26 км на паўночны ўсход ад вострава Хакайда, у 50 км на ўсход ад вострава Кунашыр, у 350 км на паўднёвы ўсход ад вострава Сахалін, у 714 км ад мацерыковага ўзбярэжжа Расіі. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 27 км, шырыня 5 — 13 км.

Геалогія і рэльеф

Востраў Шыкатан сфарміраваўся прыкладна 100 — 65 млн гадоў таму ў выніку субдукцыі літасферных пліт (гл. Тэктоніка пліт). Ландшафты прадстаўлены невысокімі гарамі, скаламі, прырачнымі і прыморскімі нізінамі. Найвышэйшая гара Шыкатан дасягае 412 м. У мінулым горы Шыкатана лічыліся рэшткамі старажытных вулканаў, аднак пазней геолагі выявілі, што яны з’яўляюцца пародамі, выцесненымі з марскога дна субдукцыяй. Паверхня складзена туфамі, пясчанікамі, аскепкамі базальтаў і гранітаў, у нізінах сустракаюцца тарфянікі[3]. Берагі моцна зрэзаны, вылучаюцца шырокія залівы, мысы і скалы. Шыкатан знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў. Найбольш разбуральны зафіксаваны землятрус, які суправаджаўся цунамі, адбыўся 5 кастрычніка 1994 г.[4]

Клімат

Клімат мяккі вільготны. Найбольш прахалодны месяц — люты, калі сярэдняя тэмпература паніжаецца да −5,2 °C, але ў жніўні яна складае +15,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 894,2 мм. Улетку частыя тайфуны.

Расліннасць і жывёльны свет

Дзякуючы мяккаму клімату і геаграфічным асаблівасцям, прырода вострава Шыкатан мае пэўныя адрозненні ад астатніх астравоў Курыльскай грады і суседняга Хакайда. Лясы займаюць толькі 23 % тэрыторыі, пераважаюць травяныя лугі і зараснікі бамбука. Характэрна адсутнасць шырокалісцевых лясоў і кедравага сланіка[5]. Распаўсюджаныя расліны — бамбук, ядловец, шыпшына, ціс, метлюжковыя і г. д.

Фаўна сушы бедная, прадстаўлена птушкамі, казуркамі, малюскамі, адным эндэмічным відам грызуноў. У рэках Шыкатана знойдзена 6 відаў прэснаводных рыб, сезонна нерастуюць каштоўныя віды ласосевых. Багата фаўна марскіх акваторый вакол вострава. Тут сустракаюцца кіты, касаткі, дэльфіны, ластаногія, крабы, малюскі, розныя віды рыб.

Гісторыя

Шыкатан быў населены ў неаліце. Падчас археалагічных раскопак было выяўлена, што мясцовыя старажытныя насельнікі палявалі на мядзведзяў, жывёл, якія да нашых дзён зніклі на востраве. У сярэднявеччы Шыкатан насялілі айны, якія трапілі з суседняга Хакайда[6]. З іх роднай мовы паходзіць сучасная назва вострава, што перакладаецца як “лепшае месца”[7].

У XVII ст. Шыкатан быў фармальна абвешчаны ўласнасцю японскага феадальнага клана Мацумаэ. У 1855 г. Расія прызнала востраў часткай тэрыторыі Японіі. З 1869 г. пачалося асваенне Шыкатана японскімі перасяленцамі[8]. Галоўным заняткам японскіх каланістаў стала рыбалоўства. У 1884 г. японскі ўрад перасяліў на востраў айнаў з паўночнай часткі Курыльскіх астравоў.

1 верасня 1945 г. Шыкатан быў без бою заняты савецкімі войскамі[9]. Да 1948 г. японскія каланісты і айны былі пераселены на Хакайда. У 1946 г. востраў фактычна быў анексаваны з боку СССР і перададзены ў склад РСФСР[10]. Японія аспрэчвае анексію і лічыць Шыкатан часткай сваіх тэрыторый[11].

Інфраструктура

Большасць насельніцтва вострава Шыкатан жыве ў паселішчах Малакурыльскае (1100 чал. у 2007 г.) і Крабазаводскае (1015 чал. у 2002 г.), злучаных з Сахалінам, Ітурупам і Кунашырам сталай марской сувяззю. Асноўная эканамічная дзейнасць — лоў і перапрацоўка рыбы. На Шыкатане працуе гідрафізічная абсерваторыя[12], знаходзіцца моцная групіроўка расійскіх памежных войскаў.

Славутыя мясціны

Востраў Шыкатан не мае авіязносінаў з іншымі рэгіёнамі Расіі і Японіі, уваходзіць у памежную зону з абмежаваным рэжымам наведвання, што не спрыяе развіццю турызма. Аднак востраў знакаміты сваёй прыгожай прыродай, дзівоснымі геалагічнымі фарміраваннямі.

Найбольш цікавыя месцы для наведвання[13][14][15]:

Зноскі

  1. Шыкотан у адпаведнасці з БСЭ, Т. 6., Мн., 1972, с. 221
  2. Морские границы Японии: Кунашир и Шикотан
  3. Г. С. ГОРШКОВ, ВУЛКАНИЗМ КУРИЛЬСКОЙ ОСТРОВНОЙ ДУГИ
  4. Гл.: ШИКОТАНСКОЕ ЗЕМЛЕТРЯСЕНИЕ И ЦУНАМИ 4(5) ОКТЯБРЯ 1994 ГОДА
  5. Заповедник «Курильский»: Заказник: флора
  6. А.А. Василевский, Айну Курильских островов. Исторический очерк
  7. Кто вы, айны?: Очерк истории и культуры Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. History of the Northern Territories
  9. Боевые действия на Курильских островах в период советско-японской войны 1945 года
  10. Необретаемый остров
  11. 北方領土問題-やさしい北方領土のはなし
  12. Остров Шикотан
  13. В ПОИСКАХ КРАСОТЫ. Курилы. Шикотан
  14. Танки острова Шикотан. Курилы, мыс «Край света» Архівавана 14 красавіка 2015.
  15. Шикотан, мыс Край Света и японские иероглифы
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Малая Курыльская града
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Курыльскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі