wd wp Пошук:

Тарфяна-балотныя глебы

Тарфя́на-балотныя гле́бы — група глеб, якія фарміруюцца ва ўмовах балотнага глебаўтваральнага працэсу пры залішнім увільгатненні паверхневымі і грунтовымі водамі. У такіх умовах назапашванне арганічнага рэчыва пераважае над яго распадам, што вядзе да ўтварэння торфу, адбываецца агляенне мінеральнай часткі глебы.

Паводле магутнасці торфу вылучаюць тарфяніста-глеевыя (20—30 см), тарфяна-глеевыя (30—50 см), тарфяна-балотныя маламагутныя (50—100 см), сярэднемагутныя (1—2 м) і магутныя (больш за 2 м торфу).

У залежнасці ад складу, расліннасці і ўмоў воднага жыўлення падзяляюцца на

Тарфяна-балотныя глебы пашыраны на тэрыторыях з умерана вільготным кліматам паўночнага паўшар’я. Найбольш распаўсюджаны ў Заходняй Сібіры, на поўначы і паўночным захадзе Расіі, Далёкім Усходзе, Украіне і ў Беларусі.

Тарфяна-балотныя глебы займаюць каля 14% тэрыторыі Беларусі, найбольш іх у Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай абласцях.

Гэта самыя багатыя на Беларусі паводле запасаў арганічнага рэчыва глебы, што вызначае іх патэнцыяльную ўрадлівасць. На нізінных і поймавых тарфяна-балотных глебах часткова праведзена меліярацыя, асушаныя глебы выкарыстоўваюцца пад ворыва, сенажаці і пашу. У выніку меліярацыі карэнным чынам змяніліся глебаўтваральныя працэсы, адбываецца мінералізацыя арганічнага рэчыва торфу, праяўляецца ветравая эрозія, што вядзе да пагаршэння ўрадлівасці глебаў, выклікае шэраг экалагічных праблем.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Глебы
Глебы Беларусі