wd wp Пошук:

Крабы

Кра́бы, або кароткахво́стыя ра́кі (Brachyura) — інфраатрад дзесяціногіх ракападобных.

Апісанне

Шырыня галавагруднага шчыта (карапакса) 2-60 см. Галава маленькая, у паглыбленні пад краем карапакса. Вочы фасетачныя. 1-я пара хадзільных ног мае клюшні. Брушка кароткае, падагнутае пад сківіцагрудзі. Брушныя канечнасці ў самца (1-2 пары) зменены ў капулятыўны орган, у самкі (4 пары) служаць дяя выношвання ікры.

Некаторыя крабы могуць мяняць афарбоўху цела. Здольныя да аўтатаміі і рэгенерацыі канечнасцей.

Пашырэнне

Вядома больш за 4000 відаў. Пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы, пераважна ў тропіках.

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца пераважна беспазваночнымі.

Усе крабы, акрамя прэснаводных, размнажаюцца ў моры. Развіццё з метамарфозам.

Промысел

Аб’екты промыслу.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крабы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта