wd wp Пошук:

Археалагічныя даследаванні

Археалагічныя раскопкі ў Адэсе, Украіна
Закансерваваныя археалагічныя знаходкі ў Гоніа, Грузія

Археалагічныя даследаванні — даследаванні гістарычнага мінулага чалавецтва па рэчавых крыніцах матэрыяльнай культуры.

Метады

Асноўнымі метадамі археалагічных даследаванняў з’яўляюцца раскопкі (падчас якіх выяўляюць помнікі матэрыяльнай культуры і высвятляюць ўмовы іх пахавання) і ўсебаковае вывучэнне выяўленых помнікаў.

Метадалогія

Археалагічныя даследаванні патрабуюць абавязковага прымянення навуковай методыкі, спецыфічнай для розных груп археалагічных помнікаў (стаянак, гарадзішчаў, курганоў і інш).

Археалагічныя даследаванні ў СССР праводзіліся толькі з дазволу АН СССР і саюзных рэспублік. Самавольныя археалагічныя раскопкі ў СССР забараняліся.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Археалогія
Катэгорыя·Навуковыя даследаванні