wd wp Пошук:

Ласосепадобныя

Ласосепадобныя (Salmoniformes) — атрад касцістых рыб.

Біялагічнае апісанне

Даўжыня ад 2,5 см да 1,5 м, маса да 60 кг. Некаторыя віды (корушкавыя) захоўвайць рэшткі хорды ў асявым шкіледе і храсток у чарапной каробцы. Плавальны пуэыр, калі ёсць, злучаны са страваводам. Луска дробная, цыклоідная. У час нерасту цела некаторых ласосяў набывае яркую «шлюбную» афарбоўку. Вызначальнай рысай іх будовы з’яўляецца наяўнасць тлушчавага плаўніка (без касцявых прамянёў).

Арэал

Вядомы з мелавога перыяду. Пашыраны ўсюды. Прэснаводныя, прахадныя, марскія прыбярэжныя і глыбакаводныя рыбы. На Беларусі 7 відаў: рапушка еўрапейская, харыус звычайны, пелядзь, сіг чудскі, стронга радужная (акліматызаваныя), кумжа (Salmo trutta), корушка азёрная.

Класіфікацыя

Па традыцыйнай сучаснай класіфікацыі Ласосепадобныя — атрад класа Actinopterygii, які ўключае ў сябе адзінае сямейства Salmonidae.

Аднак у іншых класіфікацыях можна сустрэць істотныя адрозненні. Так, у савецкіх энцыклапедыях атрад Ласосепадобныя адсутнічаў наогул, а сямейства ласосевых адносілася да атрада Селядцападобныя (Clupeiformes)[1].

Таксама можна сустрэць класіфікацыі, якія ў атрад Ласосепадобныя ўключаюць наступныя падатрады: salmonoidei, osmeroidei, argentinoidei, esocoidei, galaxioidei, stomiatoidei, alepocephaloided, macristioidei[2].

Выкарыстанне

Аб’ект промыслу і развядзення.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Лососи — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Энциклопедия рыб, Лососеобразные

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Атрады прамянёвапёрых рыб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ласосепадобныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак