wd wp Пошук:

Шахматы

Ша́хматы — лагічная настольная гульня для двух гульцоў на шахматнай дошцы, якая складаецца з 64 квадратаў, размешчаных у сетцы «восем на восем». У шахматы гуляюць мільёны людзей ва ўсім свеце як аматараў, так і прафесіяналаў.

Кожны гулец пачынае гульню з 16 фігурамі: адным каралём, адным фярзём, дзвюма ладдзямі, двума конямі, двума сланамі і васьмю пешкамі. Кожны з шасці тыпаў фігур рухаецца па дошцы па-рознаму, а самай магутнай фігурай з’яўляецца ферзь, а найменш моцнай — пешка. Мэта гульні складаецца ў тым, каб паставіць мат каралю праціўніка, зрабіўшы пагрозу яго захопу непазбежнай. З гэтай мэтай фігуры гульца выкарыстоўваюцца для нападу і захопу фігур апанента, а таксама для абароны сваіх уласных. Акрамя таго, гульня можа быць выйграна добраахвотнай здачай праціўніка, што звычайна адбываецца, калі ён страціў занадта шмат фігур, або мат здаецца яму непазбежным. Гульня таксама можа скончыцца нічыёй некалькімі спосабамі.

Мяркуецца, што шахматы ўзніклі ў Індыі да VII стагоддзя, стаўшы вытворнай гульнёй ад чатурангі. Чатуранга таксама лічыцца продкам усходніх лагічных гульняў, такіх як сянцы, чангі і сёгі. Шахматы атрымалі сваю сучасную адаптацыю ў Іспаніі ў 15-м стагоддзі, а правілы былі канчаткова зацверджаныя ў 19-м стагоддзі. Першым агульнапрызнаным чэмпіёнам свету па шахматах стаў Вільгельм Стэйніц, які пацвердзіў свой тытул у 1886 годзе. З 1948 года чэмпіянат свету знаходзіцца пад кантролем ФІДЭ, міжнароднага кіруючага органа, а дзеючым чэмпіёнам свету з’яўляецца нарвежац Магнус Карлсэн. ФІДЭ таксама арганізуе чэмпіянаты свету сярод жанчын, чэмпіянаты свету сярод юніёраў, чэмпіянат свету сярод ветэранаў, чэмпіянаты свету па бліцы і хуткіх шахматах і шахматную алімпіяду, папулярнае спаборніцтва сярод каманд з розных краін. Існуюць таксама чэмпіянат свету па завочных шахматах і чэмпіянат свету па кампутарных шахматах. Анлайн-шахматы адкрылі аматарскія і прафесійныя спаборніцтвы для шырокай і разнастайнай групы гульцоў. Апроч таго, існуе шмат розных варыянтаў шахматных гульняў з рознымі правіламі, рознымі фігурамі і рознымі дошкамі.

Дасведчаным шахматыстам ФІДЭ надае званні, самае высокае з якіх — гросмайстар. Многія нацыянальныя шахматныя арганізацыі таксама маюць сістэмы званняў, але ФІДЭ не прызнае іх. Тэрмін «майстар» можа мець дачыненне да афіцыйнай назвы, альбо больш свабодна выкарыстоўвацца для абазначэння любога дасведчанага гульца.

Да нядаўнага часу Міжнародны Алімпійскі камітэт прызнаваў шахматы, таксама як і многія нацыянальныя спартыўныя арганізацыі, такія як Нацыянальны спартыўны савет у Іспаніі. У 2006 і 2010 гадах шахматы былі ўключаны ў праграму Азіяцкіх гульняў.

З другой паловы 20-га стагоддзя камп’ютары з усё большым поспехам сталі праграмавацца для гульні ў шахматы да нашага часу, калі моцныя хатнія камп’ютары гуляюць у шахматы на больш высокім узроўні, чым найлепшыя шахматысты свету. У 1990-х гадах камп’ютарны аналіз унёс значны ўклад у тэорыю шахматаў, асабліва ў эндшпілі. Камп’ютар кампаніі АйБіЭм «Дзіп Блю» стаў першай машынай, якая перайграла ў шахматы дзеючага чэмпіёна свету, калі ён перамог Гары Каспарава ў 1997 годзе. Рост моцных камп’ютарных праграм, якія могуць быць запушчаныя на ручных прыладах прывялі да росту заклапочанасці адносна магчымых падманаў падчас турніраў.

Гісторыя

Індыйскія вытокі

Радзімай шахмат з’яўляецца Індыя[1][2]. Існуе старадаўняя легенда, якая прыпісвае стварэнне шахмат нейкаму браміну. За сваё вынаходніцтва ён папрасіў у раджы нязначную, здавалася б, узнагароду: столькі пшанічных зярнятак, колькі апынецца на шахматнай дошцы, калі на першую клетку пакласці адно зярнятка, на другую — два зярняткі, на трэцюю — чатыры, і далей на кожную наступную ўдвая больш, чым на папярэдняй. Высветлілася, што такой колькасці зерня няма ва ўсім свеце (яно роўнае 264 − 1 ≈ 1,845×1019 зярнятак, чаго дастаткова, каб запоўніць сховішча аб’ёмам 180 км³).

Кароль, ферзь, слон, ладдзя, конь, пешка

Не пазней пачатку VI стагоддзя на паўночным захадзе Індыі з’явілася першая вядомая нам гульня, роднасная шахматам — чатуранга, што ў перакладзе азначае «чатыры ваенныя падраздзяленні». Яна мела ўжо даволі пазнавальны «шахматны» выгляд, але прынцыпова адрознівалася ад сучасных шахмат дзвюма асаблівасцямі: ігракоў было чацвёра, а не два (гулялі пара на пару), а хады здзяйснялі згодна з вынікамі кідання ігральных касцей. Дошка для гульні называлася аштапада. Кожны ігрок меў па чатыры фігуры — калясніца (ладдзя), конь, слон, кароль — і па чатыры пешкі. Конь і кароль хадзілі так сама, як і ў шахматах, калясніца і слон былі значна слабейшыя за сваіх шахматных ладдзю і слана. Ферзя не было ўвогуле. Для выйгрышу ў партыі патрэбна было знішчыць усё войска сапернікаў.

Арабскія пераўтварэнні

У тым жа VI або, магчыма, у VII стагоддзі чатуранга была запазычана арабамі. На Арабскім Усходзе чатуранга была рэфармавана: ігракоў стала двое, кожны атрымаў пад кіраўніцтва два камплекты фігур чатурангі, адзін з каралёў стаў ферзём (хадзіў на адно поле па дыяганалі). Ад касцей адмовіліся, сталі хадзіць строга па чарзе. Перамога стала фіксавацца не па знішчэнні ўсіх фігур саперніка, а па пастаноўцы мата альбо пата, а таксама пры завяршэнні гульні з каралём і прынамсі адной фігурай супраць аднаго каралю (апошнія два варыянты былі вымушанымі, бо паставіць мат са слабымі фігурамі, што засталіся ад чатурангі, атрымлівалася далёка не заўсёды). Гэткая гульня ў арабаў мела назва шатрандж, у персаў — «шатранг». Пазней у таджыкаў шатрандж атрымаў назву «шахмат» (у перакладзе — «уладар павержаны»). Першая згадка пра шатрандж датавана прыблізна 550 годам. 600 год — першая згадка шатранджа ў мастацкай літаратуры — персідскім рукапісе «Карнамук».

У сувязі з павелічэннем колькасці людзей, якія гулялі ў шатрандж, паўстала неабходнасць стварэння своеасаблівай кваліфікацыйнай сістэмы. У залежнасці ад сілы гульні і форы, якая прадастаўлялася для выраўнання шанцаў, ігракі падзяляліся на 5-6 класаў. Найвышэйшы клас складалі «аліі» — майстры шатранджа. У 819 годзе пры двары халіфа аль-Мамуна ў Харасане адбыўся турнір трох «аліяў»: Джабіра аль-Куфі, Абылджафара Ансары і Зайраба Катана. З арабскім перыядам у развіцці шахмат звязана вынаходніцтва спосабу запісу згуляных партый, так званай апісальнай натацыі. Ігракі сталі збіраць гэтыя партыі і аналізаваць іх. У 847 годзе выйшла першая шахматная кніга, якую напісаў Аль-Алі. З’явіліся рукапісы, якія ахоплівалі розныя аспекты шатранджа — гісторыю, правілы гульні, стратэгію і асабліва тактыку (самы стары рукапіс, які дайшоў да нашага часу, датаваны 1140 годам. Аднак ён абапіраецца на ранейшыя сачыненні, напісаныя ў IX і X стагоддзях). Былі распрацаваны разнастайныя дэбютныя расстаноўкі фігур — «табіі»[3].

Пранікненне ў Еўропу

a8 b8 kd c8 rd d8 e8 f8 g8 h8
a7 bd b7 qd c7 pd d7 e7 f7 g7 bl h7 pd
a6 b6 c6 ql d6 e6 bd f6 g6 pd h6 rd
a5 nl b5 c5 d5 e5 f5 g5 h5
a4 b4 nl c4 d4 e4 f4 rl g4 h4
a3 rl b3 nd c3 pl d3 e3 f3 pl g3 h3
a2 b2 pl c2 nd d2 e2 f2 g2 h2 pd
a1 b1 c1 d1 e1 f1 pd g1 h1 kl

Гульня па старых італьянскіх правілах. Пешка f1 не можа перавярнуцца — усе фігуры чорных цэлыя. Пры ходзе белых 1.Ф:b7× пешка f1 аўтаматычна пераварочваецца ў чорнага ферзя: адным ходам ставіцца мат абодвум каралям!

У VIIIIX стагоддзях, падчас заваявання Іспаніі арабамі шатрандж трапіў у Іспанію, затым, цягам некалькіх дзесяцігоддзяў — у Партугалію, Італію і Францыю. Гульня хутка заваявала сімпатыі еўрапейцаў, вікінгі паспрыялі распаўсюджанню гульні на Брытанскіх астравах і ў Скандынавіі. У XI-XII стагоддзях шахматы былі адной з самых распаўсюджаных забаў шляхты і нават ўваходзілі ў праграму рыцарскага выхавання.

Еўрапейскія майстры прадоўжылі мадыфікацыю правілаў, у рэшце рэшт пераўтварыўшы шатрандж у сучасныя шахматы. Па-першае, ад XI ст. шахматная дошка стала двух колераў (на Усходзе яна была аднастайнай). Па-другое, перамога стала прысуджацца толькі пры ўмове пастаноўкі мата. Па-трэцяе, імкнучыся паскорыць гульню, еўрапейцы дазволілі ход пешкай на дзве клеткі ў пачатку гульні, прыдумалі скачок караля (у межах прамавугольніка с1 — с3 — g1 — g3) — правобраз будучай ракіроўкі. Да таго ж, пасля ператварэння пешкі ў ферзя, апошні мог скочыць на любое трэцяе поле вакол сябе. У XV стагоддзі шахматы набылі, у цэлым, сучасны выгляд, хоць праз няўзгодненасць змен яшчэ некалькі стагоддзяў па розных краінах існавалі ўласныя, часам даволі дзіўныя, асаблівасці правіл. У Італіі, напрыклад, аж да XIX стагоддзя пешка, якая дайшла да апошняй гарызанталі, магла перавярнуцца толькі ў знятыя з дошкі фігуры. Пры гэтым хадзіць пешкай на апошнюю гарызанталь пры адсутнасці пабітых фігур не забаранялася; такая пешка чакала моманту, калі сапернік біў фігуру, і адразу ж станавілася ёю. Там сама была не забаранялася ракіроўка пры наяўнасці між ладдзёй і каралём фігуры ці пры праходзе каралём праз бітае поле.

З распаўсюджваннем шахмат у Еўропе сталі з’яўляцца як уласна шахматныя, так і мастацкія творы з аповедамі пра гэту гульню. У 1160 годзе з’явілася першая шахматная паэма, якую стварыў Эзрой. У 1283 годзе па загаду караля Леона, Галісіі і Кастыліі Альфонса X Мудрага выйшла першая шахматная кніга ў Еўропе — трактат «Кніга гульняў». Гэтая кніга мае значную гістарычную цікавасць, бо змяшчае апісанне як новых еўрапейскіх шахмат, так і ўжо адыходзячага шатранджа.

Шахматы і хрысціянства

З моманту з’яўлення шахмат рэзка негатыўную пазіцыю ў дачыненні да іх заняла хрысціянская царква. Шахматы прыроўніваліся да азартных гульняў і п’янства. Адзначым, што адзінай такой думкі прытрымваліся прадстаўнікі розных адгалінаванняў хрысціянства. У 1161 годзе каталіцкі кардынал Дам’яні выдаў загад пра забарону гульні ў шахматы сярод духавенства. У сваім лісце да папы Аляксандра III ён назваў шахматы «д’яблавай выдумкай», «гульнёй непрыстойнай, непрымальнай». Заснавальнік ордэна тампліераў Бернар у 1128 годзе казаў пра неабходнасць змагацца супраць захаплення шахматамі. Французскі біскуп Аід Сюлі ў 1208 годзе забараніў патэрам «кранацца шахмат і мець іх у хаце». Кіраўнік рэфармісцкага крыла пратэстанцкай царквы Ян Гус таксама быў праціўнікам шахмат. Пад уплывам царкоўнага непрымання забаранялі гульню ў шахматы кароль польскі Казімір II Справядлівы, французскі Людовік IX (Святы), англійскі Эдуард IV. На Русі праваслаўная царква таксама забараніла гульню ў шахматы пад пагрозай адлучэння ад царквы, што было афіцыйна замацавана ў кормчай кнізе 1262 года і пацверджана ў 1551 годзе Стогаловым саборам.

Нягледзячы на царкоўныя забароны, шахматы распаўсюджваліся, прычым між духавенства захапленне гульнёй было не меншым (калі не большым), чым у іншых саслоўях. У Еўропе ў 1393 годзе Рэгенсбургскі сабор выключыў шахматы з ліку забароненых гульняў. Найстарэйшая друкаваная кніга, якая дайшла да нашых дзён, Навучанне любові і майстэрству гульні ў шахматы іспанскага святара Луіса Рамірэса дэ Лусена, была выпушчана ў Саламанцы ў 1497 годзе. Лусена, а пасля і партугалец Педра Дам’яна, італійцы Джавані Леанарда і Бона, Джуліа Чэзарэ Палерыа і Джаакіна Грэка, а таксама іспанскі святар Руі Лопес дэ Сегура распрацавалі элементы дэбютаў і пачалі аналізаваць элементарныя заканчэнні.

У Расіі звестак пра афіцыйнае скасаванне царкоўнай забароны на шахматы няма, але прынамсі з XVIIXVIII стагоддзяў гэтая забарона фактычна не дзейнічала. Гуляў у шахматы і Іван Грозны. Пры Аляксеі Міхайлавічы шахматы былі распаўсюджаны між прыдворных, уменне гуляць у іх было звыклым сярод дыпламатаў. У Еўропе захаваліся тагачасныя дакументы, дзе, у прыватнасці, сцвярджаецца, што расійскія пасланцы знаёмыя з шахматамі і гуляюць у іх даволі моцна. Захаплялася шахматамі царэўна Соф’я. Пры Пятры I асамблеі не праходзілі без шахмат.

Развіццё шахматнай тэорыі

Да XVXVI стагоддзяў шахматныя правілы збольшага ўсталяваліся, дзякуючы чаму пачалося развіццё сістэматычнай шахматнай тэорыі. У 1561 годзе Руі Лопес выдаў першы поўны падручнік шахмат, у якім былі разгледжаны існуючыя цяпер этапы партыі — дэбют, мітэльшпіль і эндшпіль. Ён жа ўпершыню апісаў характэрны від дэбюту — «гамбіт», у якім перавага ў развіцці дасягаецца шляхам ахвяры матэрыялу.

Аграмадны ўклад у развіццё шахматнай тэорыі ў XVIII стагоддзі зрабіў Філідор. Ён сур’ёзна раскрытыкаваў погляды папярэднікаў, найперш італьянскіх майстроў, якія лічылі, што найлепшым стылем гульні з’яўляецца масіраваная атака на караля саперніка ўсімі наяўнымі сродкамі, і ўжывалі пешак толькі як дапаможны матэрыял. Філідор развіў тое, што цяпер носіць назву пазіцыйны стыль гульні. Ён лічыў, што ігрок павінен не кідацца ў бязглуздыя атакі, а паступова разбудоўваць моцную, устойлівую пазіцыю, наносіць дакладна разлічаныя ўдары па слабасцях пазіцыі праціўніка, пры неабходнасці ўжываць размены і спрашчэнні, калі яны вядуць да выгаднага эндшпілю. Правільная пазіцыя, паводле Філідора, гэта, найперш, правільнае размяшчэнне пешак. Паводле слоў Філідора, «пешкі — душа шахмат; толькі яны ствараюць атаку і абарону, ад іх добрай ці кепскай расстаноўкі цалкам залежыць перамога ці паражэнне». Філідор распрацаваў тактыку прасоўвання пешачнага ланцуга, настойваў на значнасці пешачнага цэнтра і прааналізаваў барацьбу за цэнтр. У многім яго ідэі ляглі ў аснову шахматнай тэорыі наступнага стагоддзя. Кніга Філідора «Аналіз шахматнай гульні» стала класікай, яна вытрымала 42 выданні толькі ў XVIII стагоддзі і шмат разоў перавыдавалася пазней.

Шахматныя спаборніцтвы

З XVI стагоддзя пачалі з’яўляцца згуртаванні аматараў шахмат і праводзіцца больш-менш масавыя спаборніцтвы. За два наступныя стагоддзі шахматы распаўсюдзіліся настолькі, што ў большасці еўрапейскіх краін з’явіліся нацыянальныя шахматныя турніры. Выпускаюцца шахматныя выданні, напачатку адзінкавыя і нерэгулярныя, але з часам яны набываюць усё бо́льшую папулярнасць.

«Бессмяротная гульня», Андэрсен — Кізерыцкі, 1851
год

У турнірах XIX стагоддзя пачаў выкарыстоўвацца кантроль часу, для чаго спярша ўжывалі звычайныя пясочныя гадзіннікі. У 1883 годзе на турніры ўпершыню выкарыстаныя адмысловыя шахматныя гадзіннікі, сканструяваныя англійскім аматарам Вільсанам. Звычайная норма часу — дзве гадзіны на сорак хадоў. Апошні буйны шахматны турнір без кантролю часу (дакладней, кантроль часу быў, але за пратэрмінаванне шахматысту не залічвалася паражэнне) быў праведзены ў 1906 годзе ў Нюрнбергу. Каб абмежаваць час роздуму, арганізатары спаборніцтва ўвялі арыгінальнае правіла: штраф у 1 марку за кожную пратэрмінаваную хвіліну. Ад ужывання гэткай меры на практыцы давялося адмовіцца, бо пад канец турніру некаторыя ігракі назапасілі такія даўгі, што іх давялося б пасадзіць у турму. Надалей з шахмат кантроль часу перайшоў у большасць настольных гульняў, па якіх праводзяцца афіцыйныя спаборніцтвы: шашкі, рэндзю, го, сінцы, сёгі і іншыя. З увядзеннем кантролю часу ў шахматах з’явілася паняцце цэйтноту — гульні ва ўмовах рэзка абмежаванага часу. Узнікла таксама яшчэ адна разнавіднасць шахмат — «бліц», у якім час на хады абмежаваны некалькімі хвілінамі (як правіла, пяццю) на партыю.

У XIX стагоддзі пачынаюць праводзіцца міжнародныя турніры. На першым з іх, які ладзіўся ў Лондане ў 1851 годзе, нечакана атрымаў перамогу малавядомы Адольф Андэрсэн, стаўшы, такім чынам, першым неафіцыйным (афіцыйнага тытула яшчэ не было) чэмпіёнам свету. Яго яркая атакуючая гульня стала ў той час прывабным стылем[4]. Яскравыя партыі Андэрсэна Бессмяротная гульня і Пола Морфі Гульня ў оперы адзначаныя як найвышэйшае дасягненне шахматнага мастацтва[5].

З 1886 года ладзіцца афіцыйнае сусветнае першынство па шахматах. Першым афіцыйным чэмпіёнам стаў Вільгельм Стэйніц, атрымаўшы перамогу ў матчы з Іаганам Цукертортам.

Некаторыя даты з гісторыі шахмат

Набор шахматных фігур, як яны выглядалі за савецкім часам.

Правілы

Асноўны артыкул: Правілы шахматаў Ніжэй змешчаны правілы гульні ў класічныя шахматы[7]:

a8 rd b8 nd c8 bd d8 qd e8 kd f8 bd g8 nd h8 rd
a7 pd b7 pd c7 pd d7 pd e7 pd f7 pd g7 pd h7 pd
a6 b6 c6 d6 e6 f6 g6 h6
a5 b5 c5 d5 e5 f5 g5 h5
a4 b4 c4 d4 e4 f4 g4 h4
a3 b3 c3 d3 e3 f3 g3 h3
a2 pl b2 pl c2 pl d2 pl e2 pl f2 pl g2 pl h2 pl
a1 rl b1 nl c1 bl d1 ql e1 kl f1 bl g1 nl h1 rl

Пачатковае размяшчэнне фігураў

Дошка і пачатковая пазіцыя

Гульня адбываецца на дошцы, падзеленай на роўныя квадратныя клеткі, альбо палі. Памер дошкі — 8×8 клетак. Палі нумаруюцца па гарызанталях лацінскімі літарамі ад a да h злева направа, па вертыкалі — лічбамі ад 1 да 8 знізу ўверх. Кожная клетка мае адпаведнае абазначэнне, напрыклад, c4. Палі расфарбаваныя ў цёмны і светлы колеры (і называюцца, адпаведна, чорнымі і белымі) так, што суседнія па вертыкалі і гарызанталі палі расфарбаваныя ў розныя колеры, а поле а8 — белае.

Удзельнічаюць два ігракі. Кожны мае набор фігур, у які ўваходзяць:

Адзін з праціўнікаў гуляе белымі фігурамі, другі — чорнымі. У пачатку гульні фігуры размешчаныя на вызначаных пачатковых пазіцыях, займаючы акурат дзве гарызанталі (1 і 2 — белыя, 7 і 8 — чорныя). Парадак першапачатковага размяшчэння фігур на гарызанталях 1 і 8 (ад a да h): ладдзя, конь, слон, ферзь, кароль, слон, конь, ладдзя. Ферзь кожнага іграка займае клетку ўласнага колеру. Гарызанталі 2 і 7 займаюць пешкі.

Хады

Ігракі па чарзе здзяйсняюць хады. Пачынаецца гульня ходам белых. За адзін ход перасоўваць можна толькі адну сваю фігуру (акрамя ракіроўкі, калі перасоўваюцца дзве фігуры). Першымі ходзяць белыя. Ніводная фігура, акрамя каня, не можа скочыць цераз свае ці чужыя фігуры. Нельга рабіць ход на поле, калі яно занята сваёй фігурай. Пры ходзе на поле, занятае чужой фігурай, гэтая фігура здымаецца з дошкі (узяцце).

Фігуры ходзяць наступным чынам:

Асноўны артыкул: пешка

Акрамя таго, ёсць асаблівыя хады:

Асаблівыя хады пешак

a8 __ b8 __ c8 xx d8 __ e8 __ f8 __ g8 __ h8 __
a7 __ b7 __ c7 pl d7 __ e7 __ f7 __ g7 __ h7 __
a6 __ b6 __ c6 __ d6 __ e6 __ f6 oo g6 __ h6 __
a5 __ b5 __ c5 __ d5 __ e5 pl f5 pd g5 pl h5 __
a4 __ b4 __ c4 __ d4 __ e4 __ f4 __ g4 __ h4 __
a3 __ b3 __ c3 __ d3 __ e3 __ f3 __ g3 __ h3 __
a2 __ b2 __ c2 __ d2 __ e2 __ f2 __ g2 __ h2 __
a1 __ b1 __ c1 __ d1 __ e1 __ f1 __ g1 __ h1 __

c-пешка можа перамяніцца ў фігуру, e- ці g-пешка можа ўзяць на праходзе, толькі калі чорныя апошнім ходам пахадзілі …f7-f5.

Асноўны артыкул: Ракіроўка

Асноўны артыкул: Узяцце на праходзе

Асноўны артыкул: Праход пешкі Дадатковыя абмежаванні на магчымыя хады:

Вынік гульні

Гульня можа завяршыцца перамогай аднаго з бакоў альбо нічыёй.

Перамога фіксуецца ў наступных выпадках:

Нічыя фіксуецца ў наступных выпадках:

Правіла «дакрануўся — хадзі»

Кантроль часу

Як на афіцыйных спаборніцтвах, так і ў шахматных клубах у час шахматнай партыі ўжываюць кантроль часу. Для гэтага выкарыстоўваецца адмысловы шахматны гадзіннік. Ігрок пасля таго, як зробіць ход, націскае на сваёй палове гадзінніка кнопку. Адлік яго часу спыняецца і запускаецца гадзіннік саперніка. Рэгламенціраваны час можа вагацца ад 30 хвілін на партыю да 7 гадзін (у бліц-партыях кантроль часу складае ад 3 да 15 хвілін на кожнага).

Шахматны гадзіннік

У вызначаны правіламі турніру момант пачатку партыі суддзя запускае гадзіннік іграка, які гуляе белымі фігурамі, незалежна ад таго, прысутнічае ён ці не. Акрамя таго, правілы турніру могуць вызначаць дадатковы штраф для іграка, які спазніўся, напрыклад, падваенне часу спазнення.

Лічыцца, што час іграка закончыўся, калі сцяжок на яго гадзінніку ўпаў і гэты факт занатаваў суддзя, ці адзін з ігракоў звярнуў на гэта ўвагу суддзі. Пры гэтым гульцу, у якога ўпаў сцяжок, залічваецца паражэнне, акрамя наступных выпадкаў:

Існуюць пройгрышныя пазіцыі, у якіх у таго, хто прайграе, фармальна дастаткова матэрыялу, каб паставіць мат (напрыклад, ферзь супраць слана і пешкі — ферзь, за рэдкімі выключэннямі, выйграе). Калі ігрок з пераможнай пазіцыяй трапляе ў востры цайтнот (недастачу часу), сапернік можа цягнуць час, спадзеючыся, што яго сапернік фізічна не паспее зрабіць хады ці праз цайтнот дапусціць грубую памылку. Многія турніры маюць правілы, якія забараняюць такія паводзіны.

Нарэшце, ёсць дадатковыя тэхнічныя правілы:

Шахматная натацыя

Асноўны артыкул: Шахматная натацыя

Алгебраічная шахматная натацыя

Шахматныя партыі і дыяграмы запісваюцца з дапамогай сістэмы абазначэнняў, якія паказваюць размяшчэнне фігур на дошцы і іх перамяшчэнні. У большасці краін прынята алгебраічная шахматная натацыя[8].

У гэтай натацыі ход запісваецца ў наступным фармаце:

  1. скарочанае абазначэнне фігуры, якая ходзіць (К — кароль, Ф — ферзь, Л — ладдзя, С — слон, К — конь, для пешкі скарачэнне не ўжываецца);
  2. поле, на якім стаіць фігура (гарызанталь+вертыкаль);
  3. пунктуацыйны падзяляльны знак (найчасцей працяжнік, для ўзяцця — знак ×);
  4. поле, куды ходзіць фігура;
  5. пунктуацыйны знак для каментарыя ці выніку ходу (не абавязкова: для шаха — знак +, для падвойнага шаха — ++, для мата — #, для нічыёй — знак =; каментарыі: ! ці !! — добры ход, ? ці ?? — кепскі ход, ?! — рызыкоўны, !? — цікавы).
«Дзіцячы мат»

Акрамя таго, калі пешка пры сваім ходзе ператварылася, дасягнуўшы апошняй гарызанталі, пасля поля, на якое яна пахадзіла, пазначаецца фігура, у якую пешка ператвараецца[9] (c8Ф у прыкладзе на ранейшай дыяграме).

Ракіроўка пазначаецца адмысловым спосабам. Для кароткай ракіроўкі ўжываецца запіс 0-0, для доўгай 0-0-0.

Прыклад запісу дзіцячага мата ў поўнай алгебраічнай натацыі:

1. e2—e4 e7—e5 2. Сf1—c4 Кb8—c6 3. Фd1—h5?! Кg8—f6?? 4. Фh5×f7# Стратэгія і тактыка

Шахматная стратэгія заключаная ў выбары і дасягненні цягам гульні доўгатэрміновых мэт — напрыклад, аптымальнага месцазнаходжання фігур. Шахматная тактыка заключаная ў неадкладных манеўрах. Два гэтыя складнікі гульні не могуць існаваць асобна адзін ад другога, бо стратэгічныя мэты ў асноўным здабываюцца сродкамі тактыкі, а тактычныя памкненні заснаваныя на абранай стратэгіі гульні.

Паколькі колькасць стратэгічных і тактычных варыянтаў у шахматах неверагодная, шахматная партыя падзяляецца на тры этапы.

Этапы шахматнай партыі

Дэбют

Дэбют — пачатковая стадыя гульні (каля 10—20 хадоў), характарызуецца мабілізацыяй сіл ігракоў.

Мітэльшпіль

Мітэльшпіль — сярэдзіна гульні — стадыя партыі, у якой, як правіла, развіваюцца асноўныя падзеі ў шахматнай барацьбе — атака і абарона, пазіцыйнае манеўраванне, камбінацыі і ахвяры. Характарызуецца вялікай колькасцю фігур і разнастайнасцю планаў гульні.

Эндшпіль

Эндшпіль — заключная частка партыі. Характарызуецца зазвычай невялікай колькасцю фігур і павышэннем значнасці караля і пешак.

Шахматы як від спорту

Шахматы ўяўляюць сабой арганізаваны від спорту з іерархіяй званняў, развітай сістэмай рэгулярных турніраў, нацыянальнымі і міжнароднымі лігамі, шахматнымі кангрэсамі.

Міжнародная шахматная федэрацыя

Асноўны артыкул: FIDE Галоўным органам, які займаецца арганізацыяй шахматных спаборніцтваў, з’яўляецца FIDE (фр.: Fédération Internationale des Échecs), створаная ў 1924. У многіх краінах свету, у тым ліку ў Беларусі, існуюць нацыянальныя згуртаванні шахматыстаў.

FIDE з’яўляецца членам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), хоць шахматы ніколі не з’яўляліся алімпійскім відам спорту. Па шахматах кожныя два гады праводзіцца асобная Шахматная алімпіяда, якая ўяўляе сабой каманднае спаборніцтва. Алімпіяда 2006 года прайшла ў Турыне, Італія, у тым самым памяшканні, дзе адбываліся спаборніцтвы па канькабежным спорце на Зімовай Алімпіядзе 2006 года. Залатыя медалі ў мужчын і жанчын заваявалі Арменія і Украіна адпаведна.

Для фармальнай ацэнкі ўзроўню шахматыстаў FIDE ўжывае рэйтынг Эла — сістэму рэйтынгавання, распрацаваную венгерскім прафесарам Арпадам Эла[10][11].

Прафесіянальная шахматная асацыяцыя

Асноўны артыкул: Прафесіянальная шахматная асацыяцыя У 1993 годзе з ініцыятывы Гары Каспарава і Найджэла Шорта створана Прафесіянальная шахматная асацыяцыя (ПША). У яе ўвайшоў цэлы шэраг гросмайстраў, нязгодных з палітыкай FIDE. ПША праводзіла ўласнае першынство свету па шахматах. У 1996 ПША спыніла сваё існаванне, страціўшы спонсараў, пасля чаго чэмпіёнаў свету па версіі ПША сталі называць «чэмпіёнамі па класічных шахматах».

Асноўныя спаборніцтвы

Экс-чэмпіён свету па шахматах Вішванатан Ананд.

Галоўным шахматным спаборніцтвам з’яўляецца чэмпіянат свету па шахматах. З 1993 па 2006 гады існавалі рознагалоссі з нагоды таго, каму належыць тытул чэмпіёна свету. Пасля аб’яднаўчага матча Крамнік-Тапалаў у 2006 годзе была адноўлена манаполія FIDE на правядзенне сусветнага першынства і наданне звання чэмпіёна свету па шахматах. Першым «аб’яднаным» чэмпіёнам стаў Уладзімір Крамнік (Расія), затым званне належала Вішванатану Ананду (Індыя). З 2013 года чэмпіёнам свету з’яўляецца Магнус Карлсен (Нарвегія).

Традыцыйны для FIDE спосаб выяўлення чэмпіёна свету ўключаў у сябе працяглую серыю адборачных этапаў. Пераможцы занальных спаборніцтваў выходзілі ў міжзанальны турнір. Уладальнікі лепшых вынікаў бралі ўдзел у кандыдацкім турніры, дзе ў серыі партый «на вылет» вызначаўся пераможца, які праводзіў матч з дзейным чэмпіёнам. Зараз пераможца турніру прэтэндэнтаў гуляе матч з дзейным чэмпіёнам свету.

Іншыя звесткі

Шахматныя праграмы

Варыянты шахмат

Заўвагі

  1. Leibs, Andrew (2004). Sports and Games of the Renaissance. Westport, CT: Greenwood Publishing Group. p. 92 ISBN 0-313-32772-6. (англ.)
  2. Калядзінскі Л. У. Шахматы // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: БелЭН, 1993. — С. 652. — 702 с.
  3. Энцыклапедыя «Кругосвет»
  4. World Title Matches and Tournaments — Chess history. worldchessnetwork.com (англ.)
  5. Burgess, Graham, Nunn, John and Emms, John. The Mammoth Book of the World’s Greatest Chess Games. — Carroll & Graf Publishers, 1998. — ISBN 0-7867-0587-6., ст. 14. (англ.)
  6. 1 2 Абрам Ройзман. Игра миллионов. // Шахматы в Беларуси
  7. Правілы шахмат на старонцы FIDE (англ.)
  8. Дадатак да правілаў шахмат на старонцы FIDE. (англ.)
  9. Вывучаем шахматную натацыю (англ.)
  10. European Chess Union Архівавана 24 снежня 2008.. (англ.)
  11. FIDE Top 100 Players (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Шахматы
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы