wd wp Пошук:

Беларускія шахматы

Беларуска-літвінскія шахматы
Беларуска-літвінскія шахматы.

Беларускія шахматы (іншая назва — Беларуска-літвінскія шахматы) — разнавіднасць шахмат, створаная ў Беларусі ў 2010 годзе Алесем Астроўскім і Мікалаем Тамашэвічам. Распаўсюджваюцца ў трох выглядах: анлайн\дэсктоп гульня, падарункавы набор і «шляхетныя» шахматы.

Галоўнымі адрозненнямі гульні з’яўляюцца 81-клеткавая дошка (9х9), наяўнасць трону і палацу. Сёмай фігурай стаў княжыч, які пры пэўных умовах можа зрабіцца князем. Астатнія фігуры падобныя да сваіх аналагаў у традыцыйных шахматах, але названыя паводле гістарычных беларускіх вайсковых адзінак.

Мэтай гульні з’яўляецца захоп трону (клетка e5) і яго ўтрыманне на працягу аднаго ходу без абвяшчэння рокашу.

Правілы

а) 9 ратнікаў (у класічных шахматах – пешка) Размяшчаюцца ўздоўж поля (радок №2 у белых, у чорных — №8). Ходзяць на адну клетку наперад. Могуць ажыццяўляць «скачок» на дзве клеткі пры ўмове, што дадзены ратнік яшчэ не хадзіў. Б’юць суперніка на адну клетку па дыяганалі. Пры дасягненні апошняй клеткі па вертыкалі могуць пераўтварацца ў любую фігуру, якая адсутнічае на полі. б) 2 ладдзі (вежы) (у класічных шахматах – ладдзя) Размяшчаюцца ў кутах дошкі (клеткі a1 ды i1 для белых; a9 ды i9 для чорных). Ходзяць прама ў любы бок на любую адлегласць. Дапамагаюць князю пры ракіроўцы. в) 2 гарматы (у класічных шахматах – слон) Размяшчаюцца на клетках справа ад левай ладдзі і справа ад гетмана (клеткі b1 ды g1 для белых; c9 ды h9 для чорных). Ходзяць па дыяганалі ў любы бок на любую адлегласць. г) 2 вершнікі (у класічных шахматах – конь) Размяшчаюцца на клетках злева ад княжыча і злева ад правай ладдзі (клеткі c1 ды h1 для белых; b9 ды g9 для чорных). Ходзяць літарай «Г» у любы бок (2 клеткі ў адзін бок і 1 клетка ў перпендыкулярных кірунках). д) гетман (у класічных шахматах – ферзь) Размяшчаецца справа ад князя (клетка f1 — белыя; d9 — чорныя). Ходзіць у любы бок, у тым ліку па дыяганалі, і на любую адлегласць. е) княжыч Фігура, аналагаў якой няма ў класічных шахматах. Размяшчаецца злева ад князя (клетка d1 — белыя; f9 — чорныя). Ходзіць у любы бок, у тым ліку па дыяганалі, на 1 ці 2 клеткі. Можа займаць трон і праходзіць праз яго. Можа пераўтварацца ў князя. ж) князь (у класічных шахматах – кароль) Размяшчаецца строга па цэнтры першага радка (клетка e1 — белыя; e9 — чорныя). Ходзіць у любы бок, у тым ліку па дыяганалі, на 1 клетку. Можа займаць трон і здзяйсняць ракіроўку. Можа быць забіты ў пэўных умовах.* Дошка для гульні ў Беларуска-літвінскія шахматы. Чырвоным квадратам пазначаны тронДошка для гульні ў Беларуска-літвінскія шахматы. Чырвоным квадратам пазначаны трон

а) Праз трон не дазваляецца «пераскокваць» ніводнай фігуры, акрамя княжыча. б) На трон маюць права ўзыходзіць толькі князь і княжыч (дзеянне папярэджваецца словам «трон»). Прычым пры гэтым трон не павінен быць бітым полем суперніка. в) У часе атакі фігуры, якая знаходзіцца на троне (абвяшчаецца «рокаш»), яна павінна злезці з трона, або іншая фігура павінна абараніць яе ад прамой атакі.

а) Цэнтральнай клеткай палаца з’яўляецца трон. б) Найбольш важныя падзеі па захопе і ўтрыманні ўлады адбываюцца менавіта ў палацы. в) Княжыч становіцца князем толькі калі яго падтрымае ўладар, пры гэтым князь павінен стаяць не далей за 2 крокі ад цэнтра палаца (трону); гэты працэс «інаўгурацыі» лічыцца асобным абавязковым ходам.

а) князь робіць 2 або 3 крокі да ладдзі. б) ладдзя пераходзіць на суседнюю з князем пазіцыю па іншы бок ад яго.

  1. словамі «трон мой!»
  2. пры ўмовах:

а) Нічыя:

б) Перамога:

  1. Узыходжанне на трон, прызнанне паразы, сканчэнне часу – 2 балы пераможцу.
  2. Мат – 1 бал.
  3. Нічыя – па 0,5 бала кожнаму удзельніку.
  4. Параза – 0 балаў.

Гісторыя

Стварэнне

Першапачатковы выгляд гульні сасніў у 2000 годзе Алесь Астроўскі (на той момант прафесар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэту): дошка ў выглядзе піраміды, памерам 9х9 клетак, цэнтрам якой з’яўляецца трон (клетка е5)[2]. Праз пэўны час для новай гульні, названай ім беларускімі шахматамі, былі прыдуманыя наступныя фігуры: князь (змяшчаюцца на клетках е1 і e9), гетман (f1 і d9), княжыч (d1 і f9), шляхціч (g1 і c9, b1 і h9), коннік (c1 і g9, h1 і b9), ладдзя (i1 і a9, а1 і і9) і 9 ратнікаў (шэрагі 2 і 8).

Пазней Алесь Астроўскі расказваў:

" Я рэальна зрабіў экземпляр шахмат па апісаным узоры (наклеіў на шахматную дошку новы варыянт шахматнага поля, дадаў фігуры), апрабаваў іх (спадабалася) і занёс Маркевічу ў рэдакцыю газеты «Пагоня», каб той надрукаваў апісанне новых шахмат і асаблівасцяў гульні. Было гэта недзе ў 1999—2000 гг. На жаль, Маркевіч нічога не надрукаваў, і тыя шахматы згубіліся...
Алесь Астроўскі
каментар на nashaziamlia.org
"

У 2009 годзе Мікалай Тамашэвіч (на той момант журналіст газеты «Звязда») адшукаў інфармацыю пра накід гэтых шахматаў на сайце «Наша Зямля», дзе дадзены артыкул быў выкладзены 1 красавіка выключна ў забаўляльным сэнсе[3]

Праз пэўны час, пасля сустрэчы Тамашэвіча з Астроўскім, было вырашана разам сканчаць гэтую працу, а праз шэсць месяцаў правілы беларуска-літвінскіх шахмат былі цалкам дапрацаваныя. Сярод галоўных уводзінаў былі:

У сваю чаргу Алесь Астроўскі прапанаваў заканчваць гульню словамі «трон мой!» ды аб’яўляць «рокаш», калі на фігуру, што «асадзілася» на троне, адбываецца напад.

У чэрвені 2010 году Мікалай Тамашэвіч і дызайнер Аляксей Кульбіцкі пачалі працаваць над стварэннем фізічнай і камп’ютарнай мадэлі шахмат. Першы варыянт камп’ютарнай мадэлі з’явіўся напрыканцы ліпеня, а сапраўдная дошка з фігуркамі — усярэдзіне верасня. Канчаткова аформленая камп’ютарная гульня ўпершыню стала даступная для бясплатнага спампоўвання на сайце «Еўрарадыё» ў канцы лістапада 2010 году.

Розныя варыянты правілаў

На самым пачатку існавання Беларускіх шахмат правілы прадугледжвалі непераадольнасць трону для ўсіх фігур, акрамя князя і княжыча. Гэты прыводзіла да частай гульнявой сітуацыі, калі ратнік на вертыкалі Е спыняўся перад тронам і фактычна не меў магчымасці прасоўвацца далей па гульнявым полі. Для рашэння праблемы былі створаныя альтэрнатыўныя правілы, якія атрымалі назву «шляхетны варыянт», што прадугледжваў:

Пасля некалькіх год існавання двух паралельных варыянтаў у рэлізавай версіі Беларуска-літвінскіх шахмат з’явіліся адзіныя правілы, якія спалучылі ў сабе асаблівасці абодвух варыянтаў: непераадольнасць трону і наяўнасць палацу.

Сучасны этап

У 2016 годзе IT-кампанія PRAS, заснаваная распрацоўшчыкамі прататыпу камп’ютарнай гульні Аляксеем Кульбіцкім і Мікалаем Тамашэвічам, закончыла распрацоўку шахмат і аб’явіла аб рэлізе. Быў створаны афіцыйны сайт гульні, што змяшчаў у сабе ўсе магчымыя варыянты: камп’ютарная гульня для платформы Windows, падарункавы і «шляхетны» наборы з магчымасцю замовы і бясплатнага спампоўвання[4].

Крыніцы і заўвагі

  1. Правілы гульні ў Беларуска-літвінскія шахматы. pchess.by. Праверана 20 ліпеня 2021.
  2. Гарадзенскі прафэсар аднавіў «гістарычныя» шахматы беларусаў. Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 20 ліпеня 2021.
  3. Астроўскі, Алесь. Беларуска-літвінскія шахматы. «Беларусь — наша зямля». (1 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2011. Праверана 20 ліпеня 2021.
  4. «Беларускія шахматы» – актуальная гульня з нацыянальным бэкграўндам. 34mag (24 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 20 ліпеня 2021.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Шахматы ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты