wd wp Пошук:

Канькабежны спорт

Каманда Нідэрландаў на чэмпіянаце свету па канькабежным спорце, Канада, 15.3.2009

Канькабежны спорт або хуткасны бег на каньках — від спорту, у якім неабходна як мага хутчэй пераадолець пэўную дыстанцыю на лядовым стадыёне па замкнёным крузе.

У праграму зімовых Алімпійскіх гульняў хуткасны бег на каньках у мужчын ўваходзіў з самага пачатку, з 1924 года, пачынаючы з 1960 года праводзяцца і спаборніцтвы сярод жанчын. Першынство разыгрывалася на чатырох дыстанцыях — 500, 1500, 5000, 10000 м і ў мнагабор’і. У 1928 годзе спаборніцтвы на дыстанцыі 10 000 м не праводзіліся, заліку ў суме мнагабор’я не было. Сучасная праграма зімовых Алімпійскіх гульняў ўключае праходжанне кароткіх — 500, 1000 (у мужчын з 1976 года), і 1500 м, і доўгіх — 3000, 5000 (у жанчын з 1988 года), і 10000 м дыстанцый. Удзельнікі спаборніцтваў бягуць парамі — адзін па знешняй, другі — па ўнутранай дарожках. На кожнай дыстанцыі ад нацыянальнай каманды могуць выступаць 3 спартсмены. Да 1972 года на дыстанцыях 500 і 1500 м у мужчын маглі выступаць 4 спартсмены. Абсалютная першынство ў мнагабор’і не разыгрываецца. Толькі ў 1924 годзе алімпійскі чэмпіён вызначаўся па суме месцаў, занятых на чатырох дыстанцыях.

Выбітныя канькабежцы Беларусі

Ігар Жалязоўскі на чэмпіянаце свету па спрынтарскім шматбор'і, Нідэрланды, 24.2.1985

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Канькабежны спорт