wd wp Пошук:

Deep Blue

Deep Blue ў Музеі камп'ютарнай гісторыі.

Deep Blue (літаральна цёмна-сіні) — шахматны суперкамп’ютар, распрацаваны IBM, які 11 мая 1997 года перамог чэмпіёна свету Гары Каспарава ў 6-партыйным матчы (дзве перамогі супраць адной паразы, тры нічыі).[1] Каспараў абвінаваціў IBM у махлярстве і патрабаваў перагуляць матч, але IBM адмовіла Каспараву і дэмантавала суперкамп’ютар.[2] У першым матчы, які прайшоў у 1996 годзе, Каспараў перамог папярэднюю версію Deep Blue.

Распрацоўка

Праект шахматнага суперкамп’ютара быў пачаты пад назвай ChipTest ва Універсітэце Карнегі — Мелан, спадкаемцам якога стаў камп’ютар Deep Thought. Пасля атрымання ступені ва ўніверсітэце стваральнік ChipTest Фэн Сун Сю(англ.) бел. і ўдзельнікі праекту Deep Thought Томас Анантараман і Мюрэй Кэмпбел перайшлі ў IBM Research, каб працягнуць працу над стварэннем шахматнага кампутура, які б мог перамагчы чэмпіёна свету.[2] Сю і Кэмпбел далучыліся да IBM восенню 1989 года, Анантараман далучыўся пазней.[2] Пазней ён канчаткова пакінуў працоўную групу, яго месца для распрацоўкі праграмнага складніка заняў Артур Джозеф Хоўн (па-англійску: Arthur Joseph Hoane.[2]

Пасля матчу Каспарава з Deep Thought у 1989 годзе IBM зладзіла конкурс на найлешую назву новага камп’ютара — камп’ютар быў названы Deep Blue, што ёсць спасылкай на мянушку IBM — Big Blue.[2] Пасля сканчэння працы над паменшанай версіяй Deep Blue, Deep Blue Jr. (Deep Blue малодшы), з якой згуляў гросмайстар Джоэл Бенджамін, Сю і Кэмпбел вырашылі наняць апошняга для распрацоўкі дэбютнай кнігі для суперкамп’ютара.[2]

У 1995 годзе прататып Deep Blue (названы Deep Thought II з маркетынгавых прычын) браў удзел у 8-м чэмпіянаце свету па камп’ютарных шахматах. Deep Blue згуляў з праграмай Wchess, прызначанай для персанальных камп’ютараў, унічыю. У 5-м раўндзе Deep Blue, гуляючы белымі, прайграў камп’ютарнай праграме Fritz 3 у 39 хадоў, пры гэтым Fritz працаваў на звычайным камп’ютары з працэсарам Intel Pentium 90 МГц. У выніку прататып Deep Blue атрымаў другое месца разам з праграмай Junior (Junior таксама быў праграмай для персанальных камп’ютараў).[3]

Гл. таксама

Зноскі

  1. William Saletan The triumphant teamwork of humans and computers(англ.) .
  2. 1 2 3 4 5 6 Hsu, 2002
  3. Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2008. Праверана 1 студзеня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гульнявы штучны інтэлект
Катэгорыя·Шахматныя праграмы