wd wp Пошук:

Эдуард IV

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Эдуард.

Эдуард IV (28 красавіка 1442, Руан — 9 красавіка 1483, Лондан) — кароль Англіі ў 14611470 і 14711483, прадстаўнік Ёркскай лініі Плантагенетаў, захапіў пасад падчас Вайны Пунсовай і Белай ружы.

Біяграфія

Старэйшы сын Рычарда Ёркскага і Сесіліі Невіл, брат Рычарда III. Пасля смерці бацькі ў 1460 г. ўспадкаваў яго тытулы графа Кембрыджа, Марча і Ольстэра і герцага Ёркскага, узначаліў партыю Белай ружы. У 1461 г. ва ўзросце васямнаццаці гадоў узышоў на англійскі трон пры падтрымцы Рычарда Нэвіла. У гэтым жа годзе Ёркамі былі здабыты перамогі пад Морцімер-Крос і пры Таўтоне. У выніку апошняй асноўныя сілы Ланкасцераў былі пабіты, а кароль Генрых VI і каралева Маргарыта беглі з краіны (кароль неўзабаве быў злоўлены і складзены ў Таўэр).

Актыўныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 1470, калі перайшоўшы на бок Ланкасцераў граф Уорык і герцаг Кларэнс (малодшы брат Эдуарда IV) вярнулі на пасад Генрыха VI. Эдуард IV з іншым сваім братам герцагам Глосцерам беглі ў Бургундыю, адкуль вярнуліся ў 1471. Герцаг Кларэнс ізноў перакінуўся на бок брата — і Ёркі атрымалі перамогі пры Барнэце і Цьюксберы. У першай з гэтых бітваў быў забіты граф Уорык, у другой загінуў прынц Эдуард — адзіны сын Генрыха VI, — што стала канцом ланкастарскай дынастыі.

Эдуард IV — першы кароль з дынастыі Ёркаў — мірна валадарыў аж да сваёй смерці, якая прыйшла нечакана для ўсіх у 1483, калі каралём на кароткі час стаў яго сын Эдуард V.

Сям’я

Шлюб і дзеці

Быў жанаты на Елізавеце Вудвіл (14371492), іх дзеці:

Кароль быў вялікім любоўнікам і акрамя афіцыйнай жонкі, быў таемна заручаны яшчэ з адной ці некалькімі жанчынамі, што ў далейшым дазволіла каралеўскай радзе абвясціць яго сына Эдуарда V байструком і разам з іншым яго сынам кінуць у Таўэр.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Kindred Britain
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Графы марцкія
Катэгорыя·Графы кембрыджскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Руане
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Бароны Морцімер з Вігмара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1442 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Ёркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеячы вайны Пунсовай і Белай ружы
Катэгорыя·Бароны Жэневіль
Катэгорыя·Памерлі ў 1483 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Герцагі ёркскія
Катэгорыя·Графы ольстэрскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Прэтэндэнты на трон Францыі