wd wp Пошук:

Бенджамін Франклін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Франклін. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Бе́нджамін Фра́нклін[8] (англ.: Benjamin Franklin; 17 студзеня 170617 красавіка 1790) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амерыкі, вучоны, журналіст, выдавец, дыпламат, грамадскі дзеяч, пісьменнік.

З 1729 года выдаваў у горадзе Філадэльфія «Pennsylvania Gazette» («Пенсільванскую газету»), а ў 1732—1757 гадах «Альманах беднага Рычарда». Заснаваў у Філадэльфіі першую ў ЗША публічную бібліятэку (1731), Пенсільванскі ўніверсітэт (1740), Амерыканскае філасофскае таварыства (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. З 1746 года вёў эксперыменты з атмасфернай электрычнасцю, у 1752 годзе прапанаваў маланкаадвод. Сфармуляваў (раней за А. Сміта) працоўную тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751—1764 гадах член палаты дэпутатаў Пенсільваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757—1762) і іншых паўночнаамерыканскіх калоній (1764—1775) у Лондане. У час вайны за незалежнасць ЗША член Кантынентальнага кангрэса, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША, пасланнік ЗША ў Парыжы (1776—1785), спрыяў заключэнню амерыканска-французскага дагавора 1778 г. і Версальскага мірнага дагавора 1783 г. Адзін з распрацоўшчыкаў канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар эсэ, сатырычных твораў, мемуараў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118534912 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Франклин Бенджамин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. Jackson S. Memoir of Isaac Parrish, M.D., read to the College of Physicians of Philadelphia, February 2, 1853Філадэльфія: J. B. Lippincott & Co., 1853.
  6. Bibliothèque nationale de France Record #119034658 // BnF catalogue généralParis: BnF.
  7. Elenco cronologico Soci StranieriAccademia Nazionale delle Scienze detta dei XL. Праверана 2 сакавіка 2018.
  8. Напісанне імя і прозвішча Бенджамін Франклін у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 16., Мн., 2003, С.456.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Бацькі-заснавальнікі ЗША
Катэгорыя·Масоны ЗША
Катэгорыя·Вынаходнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Постаці амерыканскай геаграфіі
Катэгорыя·Філосафы ЗША
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя ЗША
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры ЗША
Катэгорыя·Палітыкі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1706 годзе
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1790 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Журналісты ЗША
Катэгорыя·Генеральныя паштмайстры ЗША
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Абаліцыяністы ЗША
Катэгорыя·Гісторыкі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных