wd wp Пошук:

Шатрандж

Персідскі набор для гульні ў шатрандж (фрытавы фарфор(руск.) бел.), XII стагоддзе. З калекцыі Метраполітэн-музея.

Шатрандж (перс.: شطْرَ ذْڿ/šātranj) — настольная лагічная гульня для двух гульцоў, патомак чатурангі і непасрэдны папярэднік шахмат.

Правілы гульні

Дошка і фігуры

Шатрандж: адна з двух магчымых пачатковых кампазіцый

У шатрандж гулялі на квадратнай дошцы памерам 8×8 палей, аналагічнай шахматнай. У гульне ўдзельнічалі два гульца, кожны з каторых меў па аднаму камплекту фігур свайго колера (чорныя і белыя). У камплект уваходзяць: кароль, ферзь, два слана, два каня, дзьве ладдзі, восем пешак. У пачатку партыі фігуры размяшчаюцца ў супрацьлеглых баках дошкі, поўнасцю аналагічна класічным шахматам за выключэннем таго, што каралей і ферзей можна было памяняць месцамі (але каралі і ферзі ў любым выпадку павінны былі стаяць адзін насупраць другога).

Парадак хадоў

Першы ход робіць гулец, які гуляе белымі фігурамі. Потым хады робяцца па чарзе. Прапускаць хады нельга. Кожны ход складаецца з перамяшчэння ў адпаведнасці з правіламі адной з фігур. Фігура можа быць пастаўлена на пустое поле дошкі ці на поле, занятае фігурай праціўніка. У другім выпадку фігура праціўніка лічыцца ўзятай, здымаецца з дошкі і больш у гульні не ўдзельнічае.

Мэта гульні

Перамагае гулец, які аб’явіў мат каралю праціўніка ці паставіў яго ў становішча пата(руск.) бел.. Акрамя таго, гулец аб’яўляецца пераможцам у выпадку ўзяцця апошняй фігуры праціўніка (пакідаючы яго з голым каралём), у асобных правілах шатранджа магла была быць абвешчана нічыя, калі праціўнік у адказ таксама браў апошнюю фігуру).

Правілы хода фігур

Як у сучасных шахматах ходзяць:

Адрозненні ад сучасных шахмат:

Ракіроўка караля і ладдзі не была дазволене (з’явілася ў больш позніх правілах шахмат).

Гісторыя

Табія «Амульджанах»/«Альмуджанах» («крылатае», «хуткае»)

Шатрандж сфармаваўся ў VIIVII стагоддзях на арабскім Усходзе, як зменены варыянт чатурангі, прыйшэдшай з Індыі.

Ужо ў IX стагоддзі гульня была выключна папулярнай у Сярэдняй Азіі. У шатрандж гулялі прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў. Існавалі прызнаныя майстры гульні, мелася ўласная іерархія класаў гульцоў. Актыўна развівалася тэорыя. Выходзілі кнігі, якія навучалі мастацтву шатранджа. Карысталіся папулярнасцью мансубы(руск.) бел. (задачы з накіраванай галоўным чынам на хуткую перамогу камбінацыяй). Захаваліся «шахматныя легенды», у якіх драматычная гісторыя (напрыклад, гульца, які ставіў на кон нешта апошняе, асабліва каштоўнае, і аказваўся ў становішчы, якое выглядала безнадзейным) спалучалася з задачай, рашэнне якой звычайна дасягалася нечаканай і прыгожай камібнацыяй (гл. напрыклад, Мат Дыларам(руск.) бел.).

Невашы Лал (?). Прыдворня дамы, якія гуляюць у шахматы(руск.) бел., 1780—1800

Арганічны недахоп шатранджа — надахоп дынамізму, асабліва ў дэбюце, выкліканы слабасцю атрыманых ад чатурангі фігур. У пачатку партыі гульцы маглі доўгі час рабіць хады, не ўступаючы ў сутыкненне з праціўнікам. Каб ажывіць гульню, арабскія майстры пачалі выкарыстоўваць табіі(руск.) бел. — штучна сфармаваныя ўмоўныя пазіцыі, звычайна больш-маньш сіметрычныя, у якіх шансы гульцоў былі як і ў пачатковай пазіцыі партыі, прыкладна роўнымі. Па дамоўленнасці гульцы пачыналі партыю не з зыходнай пазіцыі, а з адной з табій, каб было можна адразу перайсці да актыўным дзеянням. Табіі былі распаўсюджаны паўсюль, прымяняліся вельмі шырока, аб чым гаворыць такі факт: калі ў кнігах прыводзіліся фрагменты з партый, якія граліся з пачатковай пазіцыі, без табій, гэта заўсёды адзначалася асобна.

Існавала дастаткова цікавая форма гульні ў шатрандж: майстар распрацоваў пазіцыю і прапаноўваў жадаючым зыграць з нім з гэтай пазіцыі на стаўку, прычым праціўніку прапаноўвалася самому абраць, якім колерам гуляць. Для такіх гульняў распрацоваліся пазіцыі, у якіх, на першы погляд, адзін з бакоў меў сур’ёзную перавагу, але, гэтая перавага магла быць зведзена на нішто якім-небудзь нечаканым ходам.

У IX стагоддзі, у перыяд заваявання арабамі Іспаніі, шатрандж папаў у Заходнюю Еўропу, дзе і пераўтварыўся ў сучасныя шахматы. Тады ж, ці некалькі раней, праз Сярэднюю Азію гульня папала на Русь, ужо пад сучаснай назвай «шахматы», якая была перанята ў персаў і таджыкаў.

Шатрандж захоўваў папулярнасць у XVIII—XIX стагоддзях, хаця ў Індыю ўжо праніклі еўрапейскія шахматы. На карціне мастака Невашы Лала «Прыдворныя дамы, якія гуляюць у шахматы(руск.) бел.», персанажы гуляюць у шатрандж з дапамогай камплекта вырабленых у Еўропе шахматных фігур.

Гістарычыня варыянты шатранджа

Гл. таксама

Зноскі

  1. Shatrandj Kamil I на сайце The Chess Variant Pages
  2. Shatranj Kamil II на сайце The Chess Variant Pages
  3. Citadel chess - Shatrandj al-husun на сайце The Chess Variant Pages
  4. Oblong chess на сайце The Chess Variant Pages
  5. Тэорыя візантыйскіх шахмат(недаступная спасылка) на сайце The Chess Variant Pages
  6. Four seasons chess на сайце The Chess Variant Pages
  7. Шахматы Тамерлана на сайце The Chess Variant Pages
  8. Courier chess на сайце The Chess Variant Pages

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Варыянты шахмат
Катэгорыя·Шатрандж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Настольныя гульні
Катэгорыя·Шахматная кампазіцыя