wd wp Пошук:

Лукомль

Луко́мль[1] (трансліт.: Lukomĺ, руск.: Лукомль) — аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Лукомцы. Уваходзіць у склад Лукомльскага сельсавета.

Лукомль — колішні горад і замак, цэнтр былога ўдзельнага княства. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 5 км на поўнач ад Новалукомлю, на аўтамабільнай дарозе Р62.

Гісторыя

Лукомль — адно з найстаражытнейшых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі. Уяўленні аб жыцці старажытнага Лукомля даюць археалагічныя раскопкі, якія пачалі праводзіцца яшчэ ў XIX ст.

Упершыню Лукомль упамінаецца ў 1078 годзе ў павучанні кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха ў сувязі з падзеямі, якія там адбываліся.

У XI—XIII стагоддзях Лукомскі замак служыў умацаваным жыллём буйнога феадала і ўваходзіў у склад Полацкага княства. У другой палове XIII — пачатку XIV ст. Лукомль увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Узрастанне ролі Лукомля фіксуецца з канца XIV ст.

У сувязі з тым, што Лукомскае княства знаходзілася ў прыгранічнай частцы ВКЛ, яно неаднойчы падвяргалася нападам ворагаў. Асаблівыя страты і разбурэнні здараліся ў гады Лівонскай вайны. Так, у 1563 годзе рускія войскі амаль ушчэнт разбурылі Лукомль, зруйнавалі Лукомскі замак і забралі шмат яго жыхароў у палон. Лукомскі замак больш не ўзнаўляўся.

З цягам часу ў выніку складанай гісторыі Лукомскага княства, войнаў і міжусобнай барацьбы яно часта разбуралася, нішчыліся яго здабыткі, і ў выніку былы горад ВКЛ ператварыўся ў мястэчка, пазней — у вёску. У 1812 годзе Лукомль пацярпеў ад французскіх і рускіх войск. 11 лістапада 1812 года ў Лукомлі начаваў граф генерал П. Х. Вітгенштэйн, які праследаваў адступаючых французаў. У 1882 годзе ў Лукомлі пражывалі 591 мужчына і 567 жанчын. У той час Лукомль належаў генералу Храпавіцкаму. Апошнім уладальнікам Лукомля быў памешчык Мілаш.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Лукомлі было 220 двароў, 750 жыхароў. Тройчы вёска падвяргалася знішчэнню. У Германію адпраўлены 22 чалавекі, 16 вярнуліся дадому. Жудаснай трагедыяй стаў расстрэл 347 жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.

У кастрычніку 1943 года Сенненская партызанская брыгада разграміла нямецкі гарнізон у Лукомлі.

На цяперашні час аграгарадок Лукомль — цэнтр Лукомскага сельсавета і саўгаса «Лукомскі». На 1 студзеня 2005 года ў ім пастаянна пражывае 471 жыхар. У Лукомлі ёсць сярэдняя школа, дзіцячы садок, клуб, бібліятэка.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Луко́мля, ж.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 16.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Лукомльскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лукомль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара