wd wp Пошук:

Новалукомль

Но́валуко́мль[2] (афіц. транс.: Novalukomĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе Лукомскага возера. За 23 км ад Чашнікаў, за 20 км ад пасажырскай чыгуначнай станцыі Чашнікі. Насельніцтва 13 072 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Заснаваны непадалёк ад вёскі Лукомль у сувязі з будаўніцтвам Лукомскай ДРЭС (пачалося ў 1964 годзе) як пасёлак ДРЭС на месцы рабочага пасёлка Піянерны[4] ў Бешанковіцкім раёне. З 1965 г. у Чашніцкім раёне. 31 снежня 1965 года пасёлку прысвоена назва Новалукомль, пасёлак перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкаму раённаму Савету дэпутатаў[5]. З 31 ліпеня 1970 года — горад[6].

Насельніцтва

Эканоміка

Лукомская ДРЭС. Прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці (ААТ «ЭТОН», ААТ «Новалукомскі завод керамзітнага гравія», ААТ «Лукомльэнергамантаж», ААТ «Эласт»). Гасцініца «Лукомль». Санаторый-прафілакторый «Сасновы бор».

Транспарт

Таварная чыгуначная станцыя ў горадзе, бліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Орша-ЦэнтральнаяЛепель (за 20 км). Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам.

Культура

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні на тэрыторыі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці гарадскога пасёлка Новалукомль ад 31 снежня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Новалукомль у горад раённага падпарадкавання ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288).
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Новалукомль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета