wd wp Пошук:

Рыгор Львовіч Рэлес

Рыго́р (Гірша) Льво́віч Рэлес (23 красавіка 1913, Чашнікі, цяпер Віцебская вобласць — 17 верасня 2004, Мінск) — яўрэйскі пісьменнік і паэт, пісаў на ідыш, рускай і беларускай.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі педагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на яўрэйскім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1937—1941 г. працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Слуцка і Навагрудка. З чэрвеня 1941 г. — у Чырвонай Арміі, з 1942 г. — адказны сакратар шматтыражнай газеты «Строитель». У 1945—1947 г. — літработнік рэдакцыі піянерскай газеты «Зорька». У канцы 1940-х гадоў працаваў у рэдакцыі часопіса «Вожык». У 1947—1973 г. выкладаў рускую мову і літаратуру ў вячэрніх школах рабочай моладзі ў Мінску. Пахаваны на могілках у Калодзішчах пад Мінскам.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1931 г. у газеце «Юнгер арбетэр» («Малады рабочы»). Аўтар зборнікаў вершаў на ідыш «Пачатак» (1940), «Вершы» (1941), кнігі апавяданняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). Аўтар аповесці «Записки моего коллеги» (1960), «Через трудный порог» (1976), зборнікаў прозы «Друзья и знакомые» (1963), «За тесными партами» (1966), «В родном уголке» (1972), «Под каждой крышей» (1979). Пастаянна друкаваўся ў яўрэйскім часопісе «Саветыш Геймланд» і, пазней, «Ды ідышэ гас» («Савецкая Радзіма» і «Яўрэйская вуліца», Масква). У перакладзе на беларускую мову выйшла аповесць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» (часопіс «Полымя», 1955), кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961); на рускую — «Стихи» (Масква, 1974).

У 1990-я гады выкладаў мову ідыш у Мінскім аб’яднанні яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка, уваходзіў у праўленне гэтай грамадскай суполкі.

Быў узнагароджаны медалём.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 19 верасня
Пісьменнікі паводле алфавіта
Паэты на ідыш
Пісьменнікі на ідыш
Паэты Беларусі
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Рускамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў Мінску
Памерлі ў 2004 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
Нарадзіліся 23 красавіка
Нарадзіліся ў Чашніках
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся ў 1913 годзе
Памерлі 17 верасня
Асобы