wd wp Пошук:

Савелій Міронавіч Рубашоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубашоў. Савелій Міронавіч Рубашоў (20 мая (2 чэрвеня) 1883, Чашнікі, Лепельскі павет — 1957, Кішынёў) — беларускі, расійскі і малдаўскі хірург, вучоны-медык, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны, прафесар (1924), заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1930) і Малдаўскай ССР (1947). Адзін з заснавальнікаў хірургіі грудной клеткі ў Расіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў мястэчку Чашнікі Віцебскай губерні. Пасля заканчэння гімназіі ў Варонежы ў 1901 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта (скончыў у 1907 годзе) і быў пакінуты ардынатарам універсітэцкай клінікі шпітальнай хірургіі (1907—1910). У 1910—1914 гадах — ардынатар хірургічнай клінікі Маскоўскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1912), дысертацыя была выканана пад кіраўніцтвам прафесара А. В. Мартынава(руск.) бел. і прысвечана лячэнню эмфізэмы лёгкіх[1].

У 1914—1923 гадах, у перыяд Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, працаваў хірургам у ваенных шпіталях, займаўся арганізацыяй ваенна-санітарнай службы РСЧА, навуковай дзейнасцю. У 1923 годзе — дацэнт кафедры агульнай хірургіі медыцынскага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта. У 1924—1927 гадах — загадчык 1-й хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта і кафедры агульнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар (1924). У 1924—1934 гадах — загадчык кафедры факультэцкай хірургіі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пасля Беларускага медыцынскага інстытута, 1930). Адначасова — першы загадчык кафедры хірургіі БелДІУУ ў 1932—1934 гадах і дырэктар філіяла Усебеларускага Цэнтральнага інстытута пералівання крыві (1932—1934)[2][3]. Старшыня навуковага таварыства хірургаў БССР (1930—1934), першы заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1930)[4]. Пад яго рэдакцыяй быў выдадзены першы вучэбны дапаможнік па хірургіі на беларускай мове «Клінічная хірургія» (1932).

У 1934—1941 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у 1941—1944 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі Новасібірскага медыцынскага інстытута, адначасова кансультант эвакашпіталяў, у 1944—1945 гадах — загадчык кафедры агульнай хірургіі Кіславодскага медыцынскага інстытута, арганізаванага з прафесарскага складу 2-га Ленінградскага медінстытута і пераведзенага ў 1945 годзе ў Кішынёў. З 1945 года і да канца жыцця — загадчык заснаваных ім кафедраў факультэцкай хірургіі (1945) і аператыўнай хірургіі (1950) Кішынёўскага медыцынскага інстытута. Быў старшынёй Кішынёўскага хірургічнага таварыства, галоўным хірургам і галоўным анколагам МССР[5][6].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне хірургічных умяшанняў пры захворваннях брушной паражніны (апендыцыту, халецыстыту, панкрэатыту, язвавай хваробы страўніка, грыж), абязбольвання, а таксама ваенна-палявой хірургіі (агнястрэльных пашкоджанняў суставаў, грудной клеткі, сцягна, інфікаваных ран), уралогіі (злаякасных новаўтварэнняў мужчынскіх палавых органаў)[7][8]. Адным з першых апісаў прыроджаныя ангіядысплазіі (сіндром Паркса-Вебера-Рубашова, 1928), пухліны вілачкавай залозы (1911), прапанаваў мадыфікацыю метаду гастраскапіі (1912)[9][10].

Аўтар некалькіх падручнікаў. Сярод вучняў — М. І. Перэльман, І. М. Стальмашонак, У. В. Бабук, І. А. Маянц і іншыя[11].

Бібліяграфія

С. М. Рубашоў аўтар шматлікіх кніг па хірургіі[12][13].

Манаграфіі:

Зноскі

  1. Хирургическое лечение лёгочной эмфиземы (диссертация) (руск.)
  2. Рубашов Савелий Миронович Архівавана 7 красавіка 2014.
  3. Кафедра хирургии Белорусской медицинской академии последипломного образования Архівавана 28 чэрвеня 2014.
  4. История кафедры общей хирургии Белорусского государственного медицинского университета(недаступная спасылка)
  5. Савелий Миронович Рубашов Архівавана 7 красавіка 2014.
  6. Наш вклад
  7. Кафедра и клиника общей хирургии СПГМА им. И. И. Мечникова
  8. Современные методы лечения гипертрофии предстательной железы, 1913
  9. Опухоли вилочковой железы
  10. Злокачественные новообразования вилочковой железы (1911)
  11. Перельман, Михаил Израилевич
  12. Рубашоў, Савелій Міронавіч
  13. Рубашев, Савелий Миронович (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (43):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хірургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Хірургі Украіны
Катэгорыя·Гематолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Дзяржаўнага ўніверсітэта медыцыны і фармакалогіі імя Мікалая Тэстэміцану
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Новасібірскага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хірургі Расіі
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Малдаўскай ССР
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніках
Катэгорыя·Выпускнікі Варонежскай гімназіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Кішынёўскага медыцынскага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Кішынёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Хірургі Малдовы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ