wd wp Пошук:

Уладзімір Хейфец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хейфец. Уладзімір Хейфец (англ.: Vladimir Heifetz; 28 сакавіка 1893, Чашнікі — 3 мая 1970, Нью-Ёрк) — руска-амерыканскі кампазітар, дырыжор, піяніст і аранжыроўшчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Чашнікі ў музычна адоранай сям’і. Яго бацька, Яўхім Хейфец, малодшы брат, Бэн-Ор, і стрыечны брат, Яша, былі скрыпачамі.

Скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю па класе фартэпіяна. Дэбютаваў у 1918 у Варшаве. Выступаў разам з віяланчэлістам Рыгорам Пяцігорскім(руск.) бел., працаваў акампаніятарам Фёдара Шаляпіна.

У 1921 эмігрыраваў ў ЗША. У 1923—1924 быў акампаніятарам Іды Крэмер. У далейшым працаваў музычным дырэктарам тэатра Рудольфа Шыльдкраўта(англ.) бел., пісаў музыку для «Ідыш арт тыэтр/Яўрэйскі мастацкі тэатр(англ.) бел.» і Фольксбіне(англ.) бел., дырыжыраваў хорам «Паалей Цыён/Працаўнікі Сіёна», хорам «Ідышер культур гезельшафт / Грамадства яўрэйскай культуры», стварыў уласны хор “Хейфец зингерс/Спевакі Хейфеца “, з якім выступаў на амерыканскім радыё і нават гастраляваў у Ізраілі (1952).

Таксама працаваў дырыжорам у амерыканскіх тэатрах, рабіў аранжыроўкі для хору Данскіх казакоў(руск.) бел., пісаў музыку для кінафільмаў. Самай вядомай яго працай была напісаная ім у арыгінальная музыка да фільма Сяргея Эйзенштэйна «Браняносец «Пацёмкін»(руск.) бел.». Хейфец таксама быў аўтарам музыкі да двух ідышскі кінафільмаў: «Гринэ Фелдэр/Зялёнае поле(англ.) бел.» Якаба Бэн-Амі(англ.) бел. (1937) і «Мірэле Эфрос(англ.) бел.» Іосіфа Берна(англ.) бел. (1939).

Быў аўтарам «Біблейскай сюіты для сімфанічнага аркестра», сімфоніі «Новая Эра», оперы «Фараон» і араторыі «Голема», а таксама больш чым 80 песень на мове ідыш.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Расіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Кампазітары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе