wd wp Пошук:

Паўднёвае Сава

Паўднёвае Са́ва (фінск.: Etelä-Savo, шведск.: Södra Savolax) — вобласць на паўднёвым усходзе Фінляндыі. Адміністрацыйны цэнтр у Мікелі. Іншыя значныя гарады — Піексямякі і Саванліна. Найбуйнейшае возера — Хаўківесі (плошча 620 км²). Найвышэйшы пункт — Паўкуланмякі (фінск.: Paukkulanmäki) у Кангасніемі, звыш 225 метраў над узроўнем мора.

Муніцыпалітэты

У Паўднёвым Сава 12 абшчын (муніцыпалітэтаў), тры з якіх гарадскія, астатнія — сельскія.

  1. Энанкаскі
  2. Хірвенсалмі
  3. Юва
  4. Кангасніемі
  5. Мікелі
  6. Мянцюхар’ю
  1. Пертунма
  2. Піексямякі
  3. Пуўмала
  4. Рантасалмі
  5. Саванліна
  6. Сулкава

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Правінцыі Фінляндыі