wd wp Пошук:

Эдускунта

Будынак парламента Фінляндыі

Эдускунта (фінск.: eduskunta, шведск.: riksdagen) — аднапалатны парламент Фінляндыі. Складаецца з 200 дэпутатаў. Знаходзіцца ў Хельсінкі ў Будынку Парламента (фінск.: eduskuntatalo, шведск.: riksdagshuset).

Парламент у Фінляндыі абірае ўрад, прымае рашэнні па дзяржаўным бюджэце, ратыфікуе міжнародныя дагаворы. Дэпутаты маюць права падаваць законапраекты ад уласнай асобы або ад асобы партыі. Апошнія выбары адбыліся 17 красавіка 2011.

Сучаснай Эдускунце папярднічаў Сейм

Цяперашні склад (выбары 2011)

ПартыяІдэалогіяМесцы
Партыя нацыянальнай кааліцыіліберальны кансерватызм44
Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі (СДПФ)сацыял-дэмакратыя42
Сапраўдныя фінынацыяналізм39
Фінляндскі цэнтр (Цэнтр)аграрызм, лібералізм35
Левы саюзэкасацыялізм14
Зялёны саюз (Vihr)зялёная палітыка, лібералізм10
Шведская народная партыялібералізм, інтарэсы нацменшасці9
Хрысціянскія дэмакратыхрысціянская дэмакратыя6
Аландская кааліцыя-[1]1

Спасылкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. аб’яднанне палітычных партый Аландаў
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Фінляндыі
Катэгорыя·Эдускунта