wd wp Пошук:

Паўночная Карэлія

Паўночная Карэлія, або Пох’ёйс-Кар’яла (фінск.: Pohjois-Karjala; шведск.: Norra Karelen) — вобласць Фінляндыі, размешчаная на ўсходзе краіны, частка гістарычнай правінцыі Карэлія. Мае агульную мяжу з Расіяй працягласцю 296 км. Цэнтр вобласці — Ёэнсу. Іншыя значныя гарады — Кітээ, Ліекса, Оўтакумпу. У Паўночнай Карэліі налічваецца 2200 азёр. Самае вялікае возера гэтай багатай вадаёмамі правінцыі — Піелінен (плошча — 868 км²). Найвышэйшы пункт — сопка Колі ў Ліексе вышынёй 347 метраў над узроўнем мора.

Паўночная Карэлія мяжуе з абласцямі Кайнуу на поўначы, Паўночнае Сава і Паўднёвае Сава на захадзе, Паўднёвая Карэлія на поўдні і з Рэспублікай Карэлія Расійскай Федэрацыі на ўсходзе. У Паўночнай Карэліі ў Іламантсі размешчана самы ўсходні мацерыковы пункт на мяжы Еўрапейскага Саюза.

Зноскі

  1. http://pxnet2.stat.fi/PXWeb/pxweb/fi/StatFin/StatFin__vrm__vamuu/statfin_vamuu_pxt_11lj.px
  2. https://www.maanmittauslaitos.fi/sites/maanmittauslaitos.fi/files/attachments/2021/01/Vuoden_2021_pinta-alatilasto_kunnat_maakunnat.pdf
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Правінцыі Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных