wd wp Пошук:

Пяят-Хямэ

Пяят-Хя́мэ (фінск.: Päijät-Häme, шведск.: Päijänne-Tavastland) — вобласць Фінляндыі.

Мяжуе з абласцямі Уусімаа, Канта-Хямэ, Пірканмаа, Кескі-Суомі, Паўднёвае Сава, Кюменлаакса і Усходняя Уусімаа.

У межах Пяят-Хямэ размешчана возера Весіярві і паўднёвая частка возера Пяянэ.

Гісторыя

Назва Пяят-Хямэ замацавалася ў 1950-я гады. Да 1997 года большая частка абшчын сучаснай вобласці ўваходзіла ў губерню Хямэ, акрамя размешчаных на ўсход ад возера Пяянэ абшчын Хейнала, Сюсмя і Хартала, якія ўваходзілі ў губерню Мікелі.

З 1997 года па 2009 год тэрыторыя вобласці ўваходзіла ў губерню Паўднёвая Фінляндыя.

Зноскі

  1. http://pxnet2.stat.fi/PXWeb/pxweb/fi/StatFin/StatFin__vrm__vamuu/statfin_vamuu_pxt_11lj.px
  2. https://www.maanmittauslaitos.fi/sites/maanmittauslaitos.fi/files/attachments/2021/01/Vuoden_2021_pinta-alatilasto_kunnat_maakunnat.pdf
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правінцыі Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу