wd wp Пошук:

Футбольны клуб

Футбольны клуб — спартыўная арганізацыя, якая ўдзельнічае ў спаборніцтвах па футболу. Апроч уласна спартсменаў-футбалістаў, у склад клуба ўваходзяць трэнер і яго памагатыя, менеджары клуба, лекары і іншы абслуговы персанал. Непасрэдна палявая каманда складаецца з адзінаццаці гульцоў — дзесяці «палявых» і брамніка.

Валоданне футбольным клубам з’яўляецца ў наш час прыбытковым бізнесам. Аднаму клубу можа прыналежаць некалькі каманд, выступоўцаў у розных дывізіёнах, юнацкая каманда, спартыўныя школы, стадыён і трэніравальная база.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Футбол