wd wp Пошук:

Урал

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Урал, Уральскія горы — горная сістэма на мяжы Еўропы і Азіі. Тэрыторыя паміж Усходне-Еўрапейскай і Заходне-Сібірскай раўнінамі, у Расіі. Даўжыня 2100 км. Найвышэйшы пункт — гара Нарадная (1895 м)[1].

Уральская горная сістэма цягнецца ад Карскага мора на поўначы да ракі Урал на поўдні больш як на 2 тыс. км, шырыня ад 40 да 150 км. Уздоўж усходняга падножжа Урала звычайна праводзяць граніцу паміж Еўропай і Азіяй. Складаецца з нізкагорных і сярэднягорных хрыбтоў, большасць якіх мае мерыдыянальны напрамак, часта парэзана шырокімі падоўжнымі далінамі і катлавінамі.

Прыпалярны Урал
Сярэдні Урал

Вылучаюць Палярны, Прыпалярны, Паўночны, Сярэдні і Паўднёвы Урал. Палярны Урал мае моцна расчлянёны рэльеф з вышынямі 1000—1300 м (гара Паер, 1499 м). Найбольш высокі Прыпалярны Урал (гара Нарадная, 1895 м). На Палярным і Прыпалярным Урале ёсць сляды плейстацэнавых горна-далінных зледзяненняў (кары, трогі, марэна), развіта сучаснае зледзяненне (больш за 140 невялікіх ледавікоў, плошча 25 км²); шматгадовая мерзлата. Паўночны Урал мае сярэднія вышыні хрыбтоў (800—1000 м) з плоскімі вяршынямі; верхнія часткі найбольш высокіх гор (гара Тэльпасіз, 1617 м) расчлянёныя. Сярэдні Урал — самая нізкая частка горнай сістэмы (300—500 м, гара Сярэдні Басег, 994 м) са згладжаным рэльефам. Паўднёвы Урал — сярэднягорны раён (максімальная вышыня 1640 м, гара Ямантау) са шматлікімі хрыбтамі і глыбокімі міжгорнымі катлавінамі. Уздоўж заходніх схілаў Урала і ў Перадураллі пашыраны карст. Шмат пячор (Дзівава пячора, Капава пячора, Кунгурская пячора, Сумганская пячора), карставых варонак, правалаў, падземных рэчак.

Урал — эпіплатформавыя адроджаныя горы герцынскай складкавасці Урала-Мангольскага геасінклінальнага пояса. Складзены з дакембрыйскіх крышталічных (гнейсы, амфібаліты, кварцыты), палеазойскіх асадкавых (пясчанікі, сланцы, вапнякі, кангламераты) і разнастайных паводле ўзросту магматычных (граніты, дыябазы, габра, розныя эфузіўныя) парод.

Урал багаты карыснымі выкапнямі: медныя, нікелевыя, хромавыя, жалезныя руды, каменны і буры вугаль, нафта, газ, калійныя і каменная солі, азбест, золата, плаціна, каштоўныя і вырабныя камяні.

Сярэдняя тэмпература студзеня ад −22 °C на поўначы да −15 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 9 °C і 20 °C. Ападкаў на заходніх схілах 600—840 мм (на Прыпалярным Урале да 1000 мм на ўсходзе 300—500 мм за год).

Рэкі басейна Паўночнага Ледавітага акіяна (Пячора, прытокі ракі Об — Табол, Ісець, Тура, Сосьва), Каспійскага мора (Кама з Чусавой і Белай; Урал). Шмат азёр, пераважна на ўсходніх схілах (Таватуй, Увільды, Аргазі і інш.).

Большая частка Урала пад лясамі на горна-падзолістых і шэрых лясных глебах (верхняя мяжа лесу ад 300 м на поўначы 1200 м на поўдні). Заходнія схілы ўкрыты цёмнахвойнымі (елка, піхта, кедр), усходнія — хваёвымі, месцамі лістоўнічнымі і бярозавымі лясамі. У перадгор’ях Паўднёвага Урала лесастэп з астраўнымі шыракалістымі лясамі (на захадзе) і бярозавымі гаямі (на ўсходзе) на чарназёмных і шэрых лясных глебах. На крайнім паўднёвым усходзе кавыльна-разнатраўныя стэпы на чарназёмных і каштанавых глебах. На Палярным і Прыпалярным, часткова Паўночным і на вяршынях Паўднёвага Урала мохава-лішайнікая тундра і каменныя россыпы. Жывёльны свет: у тундры — паўночны алень, пясцы, лемінгі, белая і тундравая курапаткі; лясной — лось, буры мядзведзь, расамаха, лясная куніца; у стэпах — суслікі, хамякі, тушканчыкі і інш.

У межах Урала — Пячора-Ілыцкі запаведнік, Ільменскі, Башкірскі, Вісімскі запаведнікі.

Зноскі

  1. Нарадная гара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 145.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Горныя сістэмы Еўропы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Уральскія горы
Горныя сістэмы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Горныя сістэмы без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Горныя сістэмы Азіі