wd wp Пошук:

Сосьва

Со́сьва (руск.: Со́сьва[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, на Паўночным Урале, у Свярдлоўскай вобласці, правы складнік ракі Таўда (прыток Табола).

Даўжыня ракі 617 км, разам з Вялікай Сосьвай[3] — 635 км. Плошча вадазбору 24 700 км². Сярэдні расход вады каля 150[2] м³/с (123,28 м³/с за 140 км ад вусця[1]). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1[3] м/км. Утвараецца зліццём рэк Вялікая Сосьва і Малая Сосьва, якія бяруць пачатак на схілах хрыбтоў Сосьвінскі, Яловая Грыва і Сосьвінскі Камень[3]. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. У горнай частцы даліна Сосьвы вузкая, на раўніне пашыраецца да 5—20 км[3]. Пойма пераважна левабярэжная, са шматлікімі старычнымі азёрамі і пратокамі[3]. Рэчышча на раўніне звілістае, меандруючае[3]. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на 167 км (ад вусця да пасёлка Сосьва)[4]. У басейне Сосьвы (на рацэ Каква) дзейнічае Кісялёўскае вадасховішча[3].

Прытокі Сосьвы: Малая Сосьва, Хадавая, Сольва, Супрэя, Шарп, Маставая, Луя, Шэгультан, Канда, Вагран, Сама, Вялікая Ваўчанка, Чорная, Тур’я, Ялоўка, Каква, Таньша, Краснаярка, Прорвінская, Кур’я, Ляля, Манастырка, Норма, Негла, Пата, Калінка, Евалга і інш.[4]

Зноскі

  1. 1 2 Sosva At Sosva // R-ArcticNET(англ.)
  2. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 399. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Сурков В. В., Чалов Р. С. Сосьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  4. 1 2 Река Сосьва (Большая Сосьва) // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Іртыша
Катэгорыя·Рэкі Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96