wd wp Пошук:

Суслікі

Су́слікі (Spermophilus або Citellus) — род грызуноў сямейства вавёркавых (Sciuridae). Налічвае 36 (35—38[1]) відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.

Даўжыня цела 14—40 см, хваста 4—25 см. (звычайна менш за палову даўжыні цела). Заднія канечнасці трохі даўжэйшыя за пярэднія. Вушы кароткія, з невялікім пухам. Афарбоўка спіны вельмі разнастайная, ад зялёнай, да пурпуровай. Часта на спіне прысутнічае цёмная рабізна, падоўжныя цёмныя палоскі, светлыя стракаціны або дробныя плямкі. Па баках тулава могуць праходзіць светлыя палосы. Бруха звычайна брудна-жоўтага або бялёсага колеру. Да зімы мех сусліка робіцца мяккім і густым; ў летні час ён радзее, робіцца карацейшым і хмулатым. Маюцца зашчочныя мяшкі. Саскоў ад 4 да 6 пар. Нараджаюць да 17 дзіцянят.

Насяляюць лугі, стэпы, пустыні і іншыя зоны. Жывуць у норах. У зімовы перыяд упадаюць у спячку. Некаторыя віды з’яўляюцца пераносчыкамі інфекцыйных захворванняў (чумы і інш) і шкоднікамі пасеваў.

Зноскі

  1. Биология. Современная иллюстрированная энциклопедия / Гл. ред. А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вавёркавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Суслікі