wd wp Пошук:

Увільды

Увільды́ (руск.: Увильды) — возера ў Чалябінскай вобласці Расіі, на ўсходніх схілах Паўднёвага Урала, за 60 км у напрамку на паўночны захад[1] ад горада Чалябінск. Помнік прыроды Чалябінскай вобласці (з 1969 года[1]).

Плошча паверхні возера 68,1 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 9 км, даўжыня берагавой лініі 117 км. Найбольшая глыбіня 37 м, сярэдняя — 12,7 км. Аб’ём вады 0,87 км³. Плошча вадазбору 196 км² (па іншым дадзеным — 144 км²)[1]. Мінералізацыя вады 240—250 мг/л. На возеры шмат астравоў. Найбольш буйныя: Бярозавы, Яловы, Вязавы, Марскі. У возера ўпадаюць рэкі Касая, Чарамшанка і вялікая колькасць ручаёў (у т.л. ручай Анашка). Возера бяссцёкавае.

Зноскі

  1. 1 2 3 Измайлова А. В. Увильды // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Геаграфія Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum