wd wp Пошук:

Узаемныя заручыны абодвух народаў

Тэкст інструкцыяў

Узаемныя заручыны абодвух народаў (польск.: Zaręczenie Wzajemne Obojga Narodów) — дадатковыя інструкцыі да Канстытуцыі 3 мая 1791 г., ухваленыя Чатырохгадовым соймам 20 кастрычніка 1791 г. Прызначаліся для тлумачэння несфармуляваных у Канстытуцыі ўмоў польска-літоўскай уніі.

Заручыны фіксавалі адзінства і непадзельнасць Кароны Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў адзінай дзяржаве, адгэтуль называнай Рэч Паспалітая Польская. Дакумент падкрэсліваў федэратыўны характар дзяржавы і гарантаваў роўнасць абодвух бакоў у кіраванні ёю[1].

Заручыны прадугледжвалі стварэнне агульнага ўраду, войска і скарбу. Літвінам быў гарантаваны прапарцыйны ўдзел у новых органах цэнтральнай улады РП. Вайсковая і Скарбовая камісіі абодвух народаў павінны былі складацца з роўнай колькасці прадстаўнікоў Кароны і Літвы, а ў Камісіі паліцыі адносіны павінны былі быць 2/3 і 1/3 адпаведна. Забяспечвалася ратацыя польскіх і літоўскіх прадстаўнікоў на пасадах старшынь камісій.

Дакумент атрымаў такі ж самы статус, як і акт Люблінскай уніі. Было вырашана, што «Заручыны» стануць неад’емлемай часткай pacta conventa, і будуць абавязковыя для выканання Станіславам Аўгустам Панятоўскім і кожным наступным манархам Рэчы Паспалітай.

Зноскі

  1. Jonathan Dewald, Europe 1450 to 1789: Encyclopedia of the Early Modern World, Charles Scribner’s Sons, 2004, ISBN 0-684-31203-4

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Чатырохгадовы сойм
Катэгорыя·Падзеі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Польска-літоўскія уніі
Катэгорыя·Падзеі 1791 года
Катэгорыя·Польска-літоўскія адносіны
Катэгорыя·Беларуска-польскія адносіны
Катэгорыя·Права Беларусі
Катэгорыя·Права Літвы
Катэгорыя·Права Польшчы