wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Бохан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бохан. Юрый Мікалаевіч Бохан (21 лютага 1966, Мінск — 13 красавіка 2017, Мінск) — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2003), дацэнт (2008), прафесар гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў гістарычны факультэт МДПІ імя Горкага (1990), аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «археалогія» (1993).

Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі на пасадах навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. (1993—1997), выконваў абавязкі загадчыка аддзела (1997—2001) і з’яўляўся загадчыкам гэтага аддзела (2001—2005). З 2005 года працаваў загадчыкам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Даследаваў пытанні ўрбаністычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст., узбраення і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стст., побыту феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стст.[2], праблемы Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.

У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XV—XVIII ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)» (нав. кіраўнік Г. В. Штыхаў)[3].

У 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага у другой палове XIV—канцы XVI ст.»

Удзельнічаў у раскопках г. Полацку, г. п. Міры, г. Маладзечна і в. Лебедзева, самастойна праводзіў археалагічныя раскопкі ў в. Лоск (1990—1992).

Адзін з аўтараў кніг «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004), «Гісторыя Беларусі ў 6 т. Том 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага» (Мн., 2008).

Удзельнічаў у запісе асобных перадач з цыкла «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё).

Грамадская дзейнасць

Уваходзіў у склад Дзяржаўнага геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Экспертнага савета па гісторыі пры ВАК Рэспублікі Беларусь, Секцыі і Прэзідыума метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі РБ, сябра Савета Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Савета ІСГА БДЭУ, галоўны рэдактар зборніка «Архивариус», старшыня рэдакцыйнага савета часопіса «Беларускі гістарычны часопіс», сябра рэдкалегіі часопіса «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/pamior-historyk-jury-bochan/28428066.html
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. Бохан, Ю. М. Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XV—XVIII ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах) / Ю. М. Бохан: Дыс… канд. гіст. навук: 07.00.06. / АН Бел. Ін-т гісторыі. — Мн, 1994. — 266 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Выкладчыкі БДЭУ
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Гісторыкі Беларусі
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся 21 лютага
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Археолагі Беларусі
Асобы
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
Дактары гістарычных навук
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў 2017 годзе
Памерлі 13 красавіка
Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1966 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў