wd wp Пошук:

Віктар Уладзіміравіч Хурсік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хурсік. Віктар Уладзіміравіч Хурсік (нар. 9 мая 1953, чыгуначная станцыя Уборак, Асіповіцкі раён, БССР[1]) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдавец, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Навучаўся ва Уборкаўскай пачатковай, Жорнаўскай няпоўнай сярэдняй і Дараганаўскай сярэдняй школах Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1972), завочна Беларускі політэхнічны інстытут (1982). У 1972-1974 гадах праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў Цэнтральнай групе войскаў у Чэхаславакіі (г. Камарна, Славакія). Працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску, у Мінскім спецыяльным канструктарскім бюро працяжных станкоў, Мінскім навукова-вытворчым аб’яднанні «Цэнтр». Рэгулярна друкаваўся у беларускай прэсе з 1980 года. У 1991—2009 гадах супрацоўнік газеты «Звязда». З 2009 года прыватны выдавец. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Мінску.

Дзейнасць

Вынаходніцкая

Аўтар двух вынаходстваў у галіне станкабудавання (пасв. СССР № 18197775 і 1765020).

Гісторыка-даследчая

Вывучае гісторыю Асіповіцкага раёна, жыццё і дзейнасць Магдалены Завішы (Красінскай, Радзівіл). Адзін з укладальнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Асіповіцкі раён» ISBN 985-6302-36-6 (2002).

Пісьменніцкая

Шматлікія артыкулы Віктара Хурсіка гісторыка-краязнаўчай тэматыкі змешчаны ў перыядычных выданнях Беларусі.

Аўтар кніг:

Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў жанры публіцыстыкі за 2018 год[2].

Перакладчыцкая

Пераклаў з польскай мовы і выдаў кнігі: «Успаміны Крыштафа Завішы ваяводы Мінскага. 1666—1721» (ISBN 978-985-6888-69-7), (2011) і «Маскоўская ўлада на Літве. 1863—1869», (ISBN 978-985-7025-03-9), (2013), «Мінскія абразкі. 1850-1863» (ISBN 978-985-7219-03-2)

Грамадска-палітычная

Член і адзін з заснавальнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Беларусь)[3]. Актыўны пазаштатны карэспандэнт прыватных беларускіх друкаваных і эфірных СМІ. Уганараваны клубам «Спадчына» імя Анатоля Белага медалём Васіля Быкава «За праўду ў творчасці» (2008) (“І паўстала “Спадчына”. Мінск, 2014. ISBN 978-985-7025-32-9).

19 красавіка 2008 г. разам з іншымі ўдзельнічаў ва несанкцыяваным усталяванні мемарыяльнага крыжа «ў памяць ахвяр злачынстваў савецкіх партызан» у вёсцы Дражна (Старадарожскі раён) за што 15 мая 2008 года Віктар Хурсік, на той момант супрацоўнік газеты «Звязда», быў асуджаны Старадарожскім раённым судом да 15 сутак арышту паводле частцы 1-й артыкула 23.34 КаАП РБ («парушэнне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства»)[4][5].

Выдавецкая

Выдавецкую дзейнасць пачаў у 1991 годзе стварэннем малога прадпрыемства «Арэлі», затым прыватнага выдавецтва «Пейто», з 2003 года Віктар Хурсік з’яўляецца прыватным выдаўцом. Яго кнігі маюць міжнародныя коды ISBN: 985-6024 (44 назвы), 978-985-6718 (100 назваў), 978-985-6888 (100 назваў), 978-985-7025 (100 назваў)[6][7]. Выдаў 14 назваў брашур пра вёскі Беларусі. Сярод 350 назваў кніг, выдадзеных Хурсікам, 18 — кнігі беларускага гісторыка Яўгена Анішчанкі, кнігі пісьменніцы Лідзіі Арабей, старэйшага паэта і перакладчыка Івана Бурсава, перакладчыка Андрэя Каляды, паэтаў Уладзіміра Някляева, Сяргея Панізніка, пісьменніка і краязнаўца Алеся Карлюкевіча, іншых беларускіх творцаў. Дыпламант Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі-2009» (Мінск), удзельнік выстаў гістарычнай кнігі ў Варшаве і кніжных выставак у Беластоку (Польшча).

Зноскі

  1. Анкета Свабоды: Віктар Хурсік
  2. https://childlib.by/novosti/la-reaty-vyznachany/
  3. Анкета Свабоды: Віктар Хурсік
  4. Журналіст і выдаўца Віктар Хурсік арыштаваны на 15 сутак
  5. Супрацоўнік «Звязды» арыштаваны на 15 сутак
  6. Віктар Хурсік: «У Беларусі лёс кнігавыдаўцоў нікога не хвалюе»(недаступная спасылка)
  7. Анкета Свабоды: Віктар Хурсік

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне
Выдаўцы Беларусі
Журналісты Беларусі
Нарадзіліся ў 1953 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Нарадзіліся 9 мая
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Выпускнікі БНТУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа