wd wp Пошук:

Чатырохгадовы сойм

Прыняцце Канстытуцыі 3 мая

Чатырохгадовы сойм (іншая назва — Вялікі сойм) — вальны сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 па 30 чэрвеня 1792 года. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформ у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сферах: увядзенне рэкрутчыны ў 1789 г., арганізаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелічэнне колькасці войска, частковае ўраўненне правоў мяшчан са шляхтай, наданне правоў яўрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненнем сойма лічыцца прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

Палітычная сітуацыя напярэдадні сойма

Пасля першага падзелу ў 1772 годзе Рэч Паспалітая знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу Расіі.

Краіне забаранялася мець войска больш за 30 000, заключаць саюзы ці весці войны без дазволу Кацярыны II. Палітычную сферу рэгулявалі «Кардынальныя правы» — дакумент, які абвяшчаў непарушнымі шляхецкую вольніцу, «ліберум вета», бязцэнзавы ўдзел шляхты ў сойміках. Кіравала ў краіне Пастаянная Рада — савет міністраў, дзе найвялікшы ўплыў меў расійскі пасол.

У 1787 Расія развязала чарговую вайну з Турцыяй. У гэтым жа годзе пачалася і расійска-шведская вайна. З гэтай прычыны Кацярына II дазволіла Станіславу Аўгусту правесці ў Варшаве сканфедэраваны сойм і прыняць на ім рашэнне аб павелічэнні войска.

Утварэнне на сойме некалькіх канфедэрацый з паслоў давала магчымасць прымаць рашэнні большасцю галасоў, што нейтралізавала права «ліберум вета».

Даведаўшыся пра гэта, прускі кароль Фердынанд II даў загад свайму паслу ў Варшаве Бухгольцу стварыць на будучым сойме сваю партыю, каб перашкодзіць планам Кацярыны. Аўстрыя знаходзілася на той момант у саюзе з Расіяй і не ўмешвалася ў справы Рэчы Паспалітай.

У жніўні 1788 па ўсёй краіне прайшлі перадсоймавыя соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых выбарах перамаглі апазіцыйныя сілы (як прапрускай, так і прарасійскай накіраванасці), а прыхільнікі караля засталіся ў меншасці.

Храналогія

Вынікі сойма

Сойм правёў шэраг радыкальных пераўтварэнняў у розных сферах жыцця Рэчы Паспалітай і стварыў перадумовы для выхаду з крызісу і эфектыўнага развіцця краіны. Аднак у той жа час Чатырохгадовы сойм прымусіў суседнія манархіі паспяшацца з падзелам і ліквідацыяй небяспечнай суседкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сойм Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Чатырохгадовы сойм
Катэгорыя·1788