Польска-літоўскі саюз — ваенна-палітычны саюз польскага каралеўства Ягелонаў і Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV-XVI стагоддзях, які выліўся ва ўтварэнне ў 1569 г. адзінай дзяржавы Рэч Паспалітая.
Польшча і Літва каардынавалі свае інтарэсы з моманту падзелу галіцка-валынскай спадчыны пры Гедзіміне. Дзве дзяржавы аб’ектыўна згуртоўвалі такія фактары, як татара-турэцкая пагроза на поўдні і экспансія тэўтонскіх рыцараў на поўначы. Саюзныя адносіны былі аформленыя наступнымі уніямі:
1385 — Крэўская унія прывяла літоўскую дынастыю Ягелонаў на польскі трон
1401 — Віленска-радамская унія пацвердзіла незалежнасць ВКЛ.
1413 — Гарадзельская унія распаўсюдзіла правы шляхты на каталіцкае дваранства Вялікага Княства Літоўскага, уніфікавала геральдыку.
1432 — Гарадзенская унія.
1499 — Кракаўска-Віленская унія.
1501 — Мельніцкая унія прадугледжвала аб’яднанне Польшчы і Літвы ў адзіную дзяржаву, але не была зацверджана літоўскім сеймам.
1569 — Люблінская унія, ва выніку якой узнікла Рэч Паспалітая.