wd wp Пошук:

Юліюш Бардах

Юліюш Бардах (польск.: Juliusz Bardach; 3 лістапада 1914, Адэса26 студзеня 2010, Варшава) — вядомы польскі навуковец, даследчык праўнай, гістарычнай і палітычнай культуры, прызнаны аўтарытэт сярод юрыстаў і гісторыкаў. Класік гісторыка-прававой думкі.

Біяграфія

Юнацтва Ю. Бардаха прайшло ў Вільні. Вывучаў права ва Універсітэце Стэфана Баторыя, быў вучнем вядомых прафесараў Стэфана Эрэнкройца і Генрыха Лаўмянскага. Перад атрыманнем дыплома (верасень 1935) дэбютаваў на VI Усеагульным з’ездзе польскіх гісторыкаў удзелам у дыскусіі «Траціна ў старадаўнім літоўскім праве». У Вільні Ю. Бардах напісаў і апублікаваў у «Ateneum Wileńskiе» і «Wiadomości Studium Prawa Litewskiego USB» некалькі рэцэнзій. Таксама ў Вільні была апублікавана амаль 100-старонкавая праца «Адопцыя ў літоўскім праве XV і XVI ст.» (1938), якая стала асновай доктарскай дысертацыі, абароненай у Ягелонскім універсітэце толькі пасля вайны, у 1948 г. У часы 2-й сусветнай вайны ваяваў у шэрагах Арміі Людовай у СССР. У 1945—1947 гг. быў ваенным аташэ польскага пасольства ў Маскве. З 1950 года Ю. Бардах — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Член аўтарытэтных польскіх навуковых пляцовак, у тым ліку Польскай Акадэміі Навук (з 1983), доктар honoris causa польскіх і замежных навучальных устаноў. Меў шырокае прызнанне сярод універсітэцкай моладзі.

Кірункі дзейнасці

Кірункі навуковай дзейнасці: стан права — спосаб стварэння і ўспрыняцце; праўная думка, дактрыны, ідэі, навучанне праву; функцыянаванне права ў практыцы; ацэнкі, стаўленне да права. Часавы дыяпазон Ю. Бардаха вялізарны — ад ранняга Сярэднявечча да сучаснасці. Асаблівае месца ў яго дзейнасці займае гістарычная і этнічная Літва, перадусім XV—XVIII ст. Пра гэта сведчаць фундаментальныя зборы, апублікаваныя ў палітычнай сітуацыі, калі польская літуаністыка працавала ў вельмі складаных умовах. Тагачасны працы гэтай тэматыкі ўяўлялі сабою адносна някідкія для цэнзуры доследы, апублікаваныя ў часопісах і памятных кнігах. Сапраўднай падзеяй стала выданне асобнага тома даследаванняў Ю. Бардаха «Штудыі з дзяржаўнага ладу і права Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVIII ст.» (Беласток — Варшава, 1970), адзначанага больш чым дзесяткам рэцэнзентаў, у тым ліку найвыдатнейшым на тыя часы знаўцам тэмы Г. Лаўмянскім. Памяці Г. Лаўмянскага, які трагічна загінуў у 1984 г., Ю. Бардах прысвяціў чарговы фундаментальны збор «Пра даўнюю і нядаўнюю Літву» (Познань, 1988), дзе закранаюцца, згодна з назвай, яшчэ і XIX — пачатак XX ст. Выданне таксама было адзначана шматлікімі водгукамі, гэтым разам збольшага суайчыннікаў.

Бібліяграфія

Бібліяграфія Ю. Бардаха налічвае 564 пазіцыі. Сярод іх — шматтомавая «Гісторыя дзяржавы і права Польшчы» (галоўны рэдактара і аўтар значнай часткі тэкстаў, датычных перыяду да падзелаў Рэчы Паспалітай); яе шмат разоў перавыдадзеная аднатомавая версія (напісаная сумесна з Багуславам Леснадорскім і Міхалам Петшакам); аднатомавая сінтэза «Гісторыя польскага сойму» (галоўны рэдактар і тэкст, прысвечаны перыяду да 1795 г.); манаграфія «Вацлаў Мацяёўскі і яго сучаснікі» (Варшава, 1971); зборы: «Літоўскія статуты і рымскае права» (Варшава, 1999), «Themis і Klio, або права і гісторыя» (Варшава, 2001), «У аб’ектыве навукі і ў люстэрку памяці (пра вучоных, пісьменнікаў, палітыкаў XIX і XX ст.)» (2004). Таксама нельга не згадаць шматкроць перавыдадзены, смелы для свайго часу (1954) падручнік «Гісторыя Польшчы па 1466 г.» (сумесна з А. Гейштарам, Г. Лаўмянскім, Э. Малечынскай), які давялося абараняць ад тагачаснай навуковай марксісцкай моладзі, якая «мысліла правільна».

Ю. Бардах высока ацэнены як на Захадзе, так і на Усходзе, асабліва ў Вільні, Кіеве і Мінску. У Мінску Ю. Бардах уваходзіць у склад рэдакцыйнай рады «Беларускага Гістарычнага Агляду», дзе ў 2002 г. па-беларуску выйшаў том выбраных прац Ю. Бардаха «Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Juliusz Bardach // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. http://www2.wpia.uw.edu.pl/text8018,.html
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=BARDACH,%20Juliusz%20 Праверана 26 сакавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада