wd wp Пошук:

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (13 студзеня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык, археолаг. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984), аспірантуру (1984—1987). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі (1989). 3 1984 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1992 г. — старшы навуковы супрацоўнік. У 2005 г. звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працуе ў ЕГУ.

Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, гістарычныя сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.

Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, у т.л. «Невядомая вайна 1654—1667(англ.) бел.», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым). Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987—1992). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд»1994).

30 мая 2018 года рада Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя. За падставу абароны была ўзята яго кніга «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа»[1].

Сям’я

Жанаты, двое дзяцей.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. nashaniva.by
  2. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Нарадзіліся 13 студзеня
Вучоныя паводле алфавіта
Дактары гістарычных навук
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся ў 1961 годзе
Археолагі Беларусі
Асобы
Гісторыкі Беларусі
Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта