wd wp Пошук:

Генадзь Сямёнавіч Марцуль

Генадзь Сямёнавіч Марцуль (нар. 2 студзеня 1937, в. Лоўчыцы, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл.) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1997).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1965). 3 1968 працуе на кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута (з 1993 Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Асноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі, вопыт вырашэння нацыянальнага пытання ў СССР і краінах сацыялістычнай арыентацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Беларусазнаўства» (1996), «Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа» (2-е выд. 1997, з М. Сташкевічам).

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выкладчыкі БДУІР
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся 2 студзеня
Гісторыкі Беларусі
Асобы
Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1937 годзе