wd wp Пошук:

Сіў

Сям'я правадыра сіў, 1911 г.

Сіў — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, якія размаўляюць на мовах сіў. У мінулым розныя групы сіў карысталіся асобнымі саманазвамі. У нашы дні шырока выкарыстоўваецца агульная саманазва Očhéthi Šakówiŋ (па назве ваеннай канфедэрацыі “Рада сямі агнёў”)[1]. Назва сіў паходзіць ад слова Nadowessi (літаральна: “маленькія змеі”) з мовы аджыбвэ. Французскія каланісты запісвалі яго ў множным ліку як Nadowessioux, а у якасці скарачэння выкарыстоўвалі Sioux /ˈsuː/[2].

Паходжанне

Паводле міфалогіі лакота, Вялікі Дух стварыў сіў з аргеліту[3]. У Мінесоце знаходзіцца нацыянальны парк, у якім захоўваюцца аргелітавыя камяні, якія сіў шанавалі ў XVIII ст.[4] Генетычныя даследаванні выявілі, што сіў — нашчадкі найстаражытнейшых перасяленцаў у Новы Свет, маюць агульнае паходжанне з іншымі індзейцамі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[5][6].

Мяркуецца, што да канца 1 тысячагоддзя н. э. продкі сіў насялялі паўднёвы ўсход Паўночнай Амерыкі, былі блізкімі да прадстаўнікоў Місісіпскай культуры. Змены клімату дазволілі ім перасяліцца ў лясную зону на паўднёвы захад ад Вялікіх азёр[7], дзе яны займаліся пешым паляваннем. У канцы XVII ст. яны ўсталявалі гандлёвыя кантакты з французскімі каланістамі. Пад ціскам аджыбвэ і для развіцця гандлю перасяліліся ў верхнюю плыню Місуры, дзе асвоілі конегадоўлю і коннае паляванне на бізонаў. У першай палове XIX ст. насялялі шырокія прасторы Вялікіх раўнін.

Класіфікацыя

Сталыя перасяленні продкаў сіў спрыялі ўзнікненню тэрытарыяльных груп, якія не заўсёды супадалі з родавым падзелам. Тыя ў сваю чаргу склалі ваенна-палітычную канфедэрацыю Рада сямі агнёў Očhéthi Šakówiŋ. У пісьмовы перыяд гісторыі чальцамі рады былі наступныя групы[8]:

Група Tetonwan падзялялася на 7 самастойных паляўнічых супольнасцяў.

У выніку міграцыі на Вялікія раўніны склаліся тры культурна-моўныя аб’яднанні:

Да сіў не адносяцца, але размаўляюць на мовах сіў наступныя народы:

Культура

Коннік-дакота, 1899 г.

У старажытны перыяд, калі продкі сіў насялялі Паўднёвую Караліну, яны займаліся земляробствам, вырошчалі кукурузу, сланечнік, гарбузы. У далейшым важную ролю адыгрывала паляванне.

Асваенне конегадоўлі дазволіла весці качавы лад жыцця. Яны жылі малымі нуклеарнымі сем’ямі ў часовых тыпі, перамяшчаліся ўслед за статкамі дзікіх жывёл. Цэнтральнае месца ў культуры качэўнікаў займала вайна, падчас якой маладыя мужчыны мелі магчымасць падвысіць сваё сацыяльнае становішча[9]. Распаўсюджаныя рамёствы: выраб зброі, пацерак, гарбарства і інш.

Традыцыйная рэлігія абапіралася на анімістычныя вераванні. Гуртаванне адбывалася падчас супольных рытуалаў, якія найчасцей арганізоўваліся ўлетку. Сіў асабліва знакаміты своім танцам сонца, багатай міфалогіяй і вусным фальклорам. У XX ст. сфарміравалася прафесійная культура[10], часцяком англамоўная. Літаратары, журналісты і палітыкі сіў маюць значны ўплыў на развіццё руху за правы індзейцаў у ЗША.

Зноскі

  1. Oceti Sakowin Seven Council Fires Архівавана 25 студзеня 2017.
  2. Sioux is not even a word
  3. [Sioux creation myth archive]
  4. Pipestone National Monument (U.S. National Park Service)
  5. The Origin of Amerindians and the Peopling of the Americas According to HLA Genes: Admixture with Asian and Pacific People
  6. HLA alleles and haplotypes among the Lakota Sioux: report of the ASHI minority workshops, part III.
  7. Early Sioux History Архівавана 11 лютага 2017.
  8. Oceti Sakowin Seven Council Fires Архівавана 25 студзеня 2017.
  9. Sioux Tribe
  10. Sioux facts, information, pictures

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Індзейцы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Сіў