wd wp Пошук:

Тыпі

Тыпі шаенаў, Каларада

Ты́пі (ад сіў: thípi, літаральна “яны жывуць”) — аднакамернае жытло паўночнаамерыканскіх індзейцаў конусападобнай формы. Было шырока распаўсюджана ў раёнах прэрый.

Гісторыя

Лічыцца, што жытло, падобнае на тыпі, індзейцы ладзяць з 2 тысячагоддзя да н. э., магчыма нават раней. Хаця ў нашы дні канічныя шатры асацыююцца з культурамі захаду, на ўсходніх лясных раўнінах яны пачалі выкарыстоўвацца значна раней. Конусападобныя вігвамы сустракаліся ў плямён алганкінаў і іракезаў. Конусападобныя буданы, крытыя карою і зямлёй, былі шырока прадстаўлены ў старажытных сіўанскіх народаў усходняга ўзбярэжжа, раёнаў Вялікіх азёр і даліны ракі Агая.

На Вялікіх раўнінах і далей на захад тыпі з’явіліся пераважна ў XVIII ст., калі туды мігрыравалі плямёны, што займаліся качавой конегадоўляй і конным паляваннем. Аселыя народы таксама выкарыстоўвалі тыпі як часовае жытло ў сезоны палявання. Тыпі былі прыдатнымі для качэўнікаў і паляўнічых дзякуючы сваёй мабільнасці, прастаце зборкі і разборкі.

У нашы дні тыпі служаць індзейцамі пераважна ў рытуальных мэтах. Аднак іх форма і вопыт канструявання шырока выкарыстоўваюцца сучаснымі архітэктарамі. Распаўсюджаны намёты ў форме тыпі.

Канструкцыя

Тыпі — разборнае жытло. У яго аснове драўляны каркас з прамых жэрдак. Індзейцы Вялікіх раўнін звычайна выкарыстоўвалі ад 15 да 25 загадзя апрацаваных прамых хваёвых жэрдак. 2 жэрдкі служылі слупамі для дымавой адтуліны. Жэрдкі для каркасу складалі ў форме конуса і шчаплялі разам прыкладна ў 0,4 - 1 м ад верхавіны. Жэрдкі з боку ўвахода застаўлялі больш доўгімі, таму конус ніколі не быў ідэальным. Унізе жэрдкі абапіраліся на камяні або дзёран, якія фарміравалі сабою кола.

Каркас накрывалі дзвюмя так званымі вечкамі ў нахваст. Да сярэдзіны XIX ст. вечкі шылі са скуры бізонаў. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваюць брызент або нават палімернае палатно. Знешні бок вечкі часцяком аздабляўся арнаментам і малюнкамі.

Цікавыя факты

Галерэя

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Архітэктура індзейцаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Жыллё