wd wp Пошук:

Місісіпская археалагічная культура

Місісі́пская культура (англ.: Mississippian culture) — археалагічная культура ў даліне ракі Місісіпі ў VIII - XVI стст.

Асаблівасці

Місісіпская археалагічная культура ўзнікла ў другой палове 1 тысячагоддзя н. э. і спалучала элементы, характэрныя для ранейшых культур на поўдні, бліз вусця ракі Місісіпі і тэрыторыі сярэдняга захаду сучасных ЗША. На працягу некалькіх стагоддзяў яна пашырылася ўздоўж даліны Місісіпі і яе прытокаў. У выніку склалася некалькі буйных рэгіянальны культур — сярэднемісісіпская культура, культура Паўднёвых Апалачаў, Кадаанская археалагічная культура, культура Плакемін і інш. Іх агульнымі рысамі з’яўляюцца наступныя:

Адным з найбуйнейшых і паселішчаў была Кэхокія на тэрыторыі сучаснага штата Ілінойс, дзе развівалася здабыча медзі. Яе росквіт прыпаў на XII - сярэдзіну XIV стст.

Перыядызацыя

Агульнапрынятая перыядызацыя Місісіпскай культуры:

Заняпад

Канчатковых прычын заняпаду і знікнення агульнай Місісіпскай культуры не выяўлена. Мяркуюць, што гэта можа быць звязана з ростам сацыяльнай няроўнасці і буйных ваенна-палітычных аб’яднанняў накшталт пазнейшых канфедэрацый плямён паўночнаамерыканскіх індзейцаў. На карысць гэтага довада кажа пашырэнне рэгіянальных асаблівасцяў. У XVI ст. іспанцы арганізоўвалі з Мексікі некалькі даследчых экспедыцый, якія пакінулі апісанні позніх місісіпскіх паселішчаў і іх насельнікаў. Адносіны паміж іспанцамі і карэнным насельніцтвам складваліся па-рознаму, у тым ліку мелі варожы характар. Аднак пранікненне іспанцаў не было заваяваннем, кантакты не сталі сталымі. Існуе магчымасць, што іспанскія даследчыкі незнарок занеслі эпідэмічныя захворванні, якія прывялі да высокай смяротнасці і заняпаду гандлёвых і культурных сувязяў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалогія ў ЗША
Катэгорыя·Дакалумбавы культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Медны век
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі