wd wp Пошук:

Вялікія раўніны

Вялікія раўніны ў штаце Небраска, ЗША

Вялікія раўніны (анг.: Great Plains) — перадгорнае плато ў ЗША і Канадзе, на ўсход ад Скалістых гор. Вышыня 700-1800 м над узроўнем мора. Даўжыня каля 3600 км, шырыня ад 500 да 800 км.

Геаграфія

На Вялікіх раўнінах размешчаны тэрыторыі канадскіх правінцый Альберта, Манітоба і Саскачэван і амерыканскіх штатаў Нью-Мексіка, Тэхас, Аклахома, Каларада, Канзас, Небраска, Ваёмінг, Мантана, Паўночная Дакота і Паўднёвая Дакота.

Вялікія раўніны з поўначы на поўдзень дзеляцца на такія асноўныя зоны: плато Місуры, цэнтральныя Высокія раўніны, плато Льяна-Эстакада і Эдуардс. У шэрагу раёнаў назіраецца эрозія горных парод. На поўдні пераходзяць у Мексіканскае нагор’е.

Клімат у межах раўнін кантынентальны. Расліннасць стэпавая (прэрыі).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Плато Канады
Плато ЗША