wd wp Пошук:

Понса

Понса (саманазва: Páⁿka, літаральна “рэзаць горла”) — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. У нашы дні жывуць пераважна ў штатах Аклахома і Небраска. Агульная колькасць (2015 г.) - 6 700 чал.

Понса разглядаюцца або як самастойная этнічная група, або як субэтнас омаха. Абодвы народы на адзінай мове, маюць агульныя культурныя рысы.

Па адной версіі, понса вылучыліся ў XVIII ст. непасрэдна ад омаха, якія былі вымушаны адступіць на поўдзень. Па іншай, понса склаліся на основе асобнага рода сіўанскіх мігрантаў з даліны Агая. У канцы XVIII ст. яны ужо насялялі поўнач Небраскі і поўдзень Паўднёвай Дакоты, куды омаха перамясціліся пасля канфліктаў з дакота. Сталыя кантакты спрыялі захаванню адзінай мовы і культуры.

У 1817 - 1858 гг. понса заключылі некалькі мірных пагадненняў з ЗША, згодна якім атрымалі адасобленую рэзервацыю. Аднак у 1868 г. былі памылкова пераселены ў рэзервацыю лакота. Канфлікты паміж індзейцамі вымусілі амерыканцаў вярнуць понса ў Паўднёвую Дакоту. У 1877 г. яны атрымалі землі ў Аклахоме, але перасяленне адбывалася пад прымусам. Правадыр Стаячы Мядзведзь арганізаваў шэраг судовых працэсаў супраць гэтага рашэння і ў 1881 г. дамогся вяртання 106 км² у Небрасцы.

У нашы дні понса Аклахомы і Небраскі прызнаюцца як 2 аўтаномныя нацыі з правам на самакіраванне. Іх агульная колькасць дасягае 6 700 чалавек (2015 г.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сіў
Катэгорыя·Народы ЗША