wd wp Пошук:

Уладзімір Кірылавіч Гоманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гоманаў. Уладзімір Кірылавіч Гоманаў (нар. 2 лютага 1927, Сянно, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1998) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1967). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1990).

Біяграфія

У 1956 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1962 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (выкладчыкі: А. П. Мазалёў, В. К. Цвірка). У 1963—1978 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

4 снежня 1999 года ў горадзе Сянно адкрылася мастацкая галерэя Уладзіміра Кірылавіча Гоманава. Гэта стала магчымым, калі сын мастака Леанід Уладзіміравіч аказаў садзейнічанне і падараваў роднаму гораду шэраг твораў бацькі.

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. У сюжэтна-тэматычных кампазіцыях звяртаўся да сімволіка-асацыятыўных, метафарычных вырашэнняў. Часта выкарыстоўваў пейзаж, з дапамогай якога ствараў рамантычна-эпічны настрой.

Найбольш значныя творы: «Апошні бой Заслонава» (1964), «А хто там ідзе?» (1969, трыпціх), «9 мая. Ветэраны» (1980), «На сценах старажытнага Слуцка» (1973), «Дажынкі» (1978), «Мой родны кут» (1982), «Свет Скарыны» (1991), «Крыжы зямлі» (1995), «Божа, дапамажы» (1996), серыя «З эцюднікам па Еўропе» (1986) і іншыя.

Аўтар партрэтаў жывёлавода В. А. Данільчыка (1973), драматурга А. Петрашкевіча (1984), Кастуся Каліноўскага («Чорная пятля», 1989) і іншых[1].

Зноскі

  1. Гоманаў Уладзімір Кірылавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сянне