wd wp Пошук:

Багушэўск

Багушэўск[2] — гарадскі пасёлак у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. За 60 км ад Віцебска, за 40 км ад Оршы. Цэнтр сельсавета і сельгаспрадпрыемства «Багушэўскае». Чыгуначная станцыя Багушэўская на лініі Віцебск—Орша. Насельніцтва 2 563 чал. (2017)[3].

Гісторыя

У XIX ст. вядомы як фальварак Багушэўка. Пры дарозе Сянно—Віцебск, каля «капліцы Макавея» куды на царкоўныя святы з Серакаротні (цяпер вёска Лучазарная) прыязджаў святар і збіралася шмат сялян з навакольных вёсак, у 1879 годзе вырашала пасяліцца некалькі прадпрымальных людзей, каб весці гандаль. Забароўскі адкрыў карчму, Гозін — заезны дом (гасцініца разам з бакалейным магазінам), Рэут — магазін. Іх можна лічыць заснавальнікамі Багушэўска. Затым пасяліліся Ландзёнак, Кулік, Кац, Крывашэеў. У 1854—1884 г. працаваў бровар, галоўным піваварам на якім быў латыш Рэут.

У 1901 г. пачалося будаўніцтва чыгункі Віцебск—Жлобін. Адну са станцый вельмі было вырашана пабудаваць у гэтых мясцінах. Зямля належала Дз. Багушэўскаму, па некаторых звестках палкоўніку, які пражываў у Санкт-Пецярбургу. Ён згадзіўся перадаць частку зямлі пад станцыю, але пры ўмове, што станцыя атрымае назву ў гонар яго жонкі — Багушэўская. У сваю чаргу населены пункт каля станцыі атрымаў назву Багушэўск. Сам Дз. Багушэўскі памёр у 1903 г. і пахаваны ў вёсцы Худалеі (цяпер вёска Рыбнае) пад Багушэўскам.

Пазней у Багушэўску пабудавалі магазін, склады для газет і бензіну. Пасёлак пачаў хутка расці ў выніку перасялення сюды яўрэяў з навакольных вёсак. Былі сярод іх гандляры, шаўцы, рамізнікі, кавалі. У 1915 годзе ў Багушэўску пабудавалі лесапілку.

Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў пасёлку пачала дзейнічаць сінагога. Працавалі 2 фельчары.

3 1924 г. Багушэўск у Аршанскай акрузе, цэнтр сельсавета. У 1933 годзе тут дзейнічалі прадпрыемствы: льнозавод, кузня прамысловай арцелі, шавецкая майстэрня, мэблевая фабрыка, смаляная арцель «1-га Мая», вінзавод (створаны да рэвалюцыі). У 1924—1931 і ў 1935—1960 гг. цэнтр Багушэўскага раёна, з 27.09.1938 гарадскі пасёлак.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны 3 ліпеня 1941 да 25.06.1944 акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалены 25 чэрвеня 1944 г. у ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.

З 1960 года Багушэўск у складзе Сенненскага раёна.

Насельніцтва

Гаспадарка

Мэблевая фабрыка, лясгас, леспрамгас, льнозавод, акцыянернае таварыства «Багушэўскмэбля», пашывачны і кандытарскі цэхі, камбінат бытавога абслугоўвання, раённая бальніца, абласная туббальніца, аптэка, 2 сярэднія і базавая санаторна-амбулаторныя школы, музычная школа, народны тэатр, дзіцячы садок, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, кавярня, аддзяленне сувязі, АТС, 7 магазінаў, працуе рынак.

Сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці малочна-мясной прадукцыі і насенняводстве траў. Машынны двор і майстэрня па рамонту тэхнікі.

Транспарт

Чыгуначная станцыя. Аўтадарогамі злучаны з Сянном, Віцебскам, Оршай.

Славутасці

Помнікі: У. Леніну, у гонар войск 20-й арміі, на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Багушэўск
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Багушэўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна