wd wp Пошук:

Кароль Антоні Жэра

Кароль Антоні Жэра (польск.: Karol Antoni Żera; 1 верасня 1743, в. Тварогі-Выпыхі, Падляскае ваяводства, Карона Польская1802, Драгічын-Надбужскі[1]) — польскі і беларускі пісьменнік, манах-францішканін.

Адукацыю атрымаў у Драгічыне над Бугам (Польшча), потым у Пінску, дзе ў 1765 прыняў духоўны сан. Доўгі час жыў у Сянне. Аўтар зборніка беларускіх, польскіх і лацінскіх фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі…» (распаўсюджваўся ў рукапісах). Многія анекдоты запісаны на Беларусі і на беларускай мове. Паводле аднаго са спісаў зборнік К.-А. Жэры выдадзены З. Глогерам (Варшава, 1893).

Зноскі

  1. E. Borowski. Działalność franciszkanów w Drohiczynie nad Bugiem od schyłku XIV wieku do 1832 roku. // Studia Teologiczne : Białystok, Drohiczyn, Łomża, 1992, Tom 10.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падляшскім ваяводстве (1513—1795)
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Францысканцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1802 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Семятыцкім павеце
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Асобы