wd wp Пошук:

Дора Захараўна Кроз

Дора Захараўна Кроз (12 лістапада 1909, горад Сянно — 8 снежня 1997) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана).

Біяграфія

Скончыла Беларускую студыю оперы і балета, Беларускую кансерваторыю. У 1933—1949 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага серабрыстага тэмбру, тонкім музычным густам. Сярод лепшых партый: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі). 3 іншых партый: Караліна («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Руслана («Кветка шчасця» А. Туранкова), Разіна («Сявільскі цырульнік» Дж. Расіні), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сянне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта