Гаўры́льчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Гаўрыльчыцы.
Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. 14 жніўня 1979 года перададзены ў склад Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Скасаваны 28 чэрвеня 2013 года, тэрыторыя далучана да Капацэвіцкага сельсавета[1].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1350 чалавек[2], з іх 99,0 % — беларусы[3].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі вёскі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка, Цясна.