wd wp Пошук:

Галіна Кліменцьеўна Макарава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарава. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаховіч.

Галіна Кліменцьеўна Макарава, народжаная Агата Чаховіч (27 снежня 1919, Старобін — 28 верасня 1993) — актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка Беларусі (1967), Народная артыстка СССР (1980).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і афіцэра расійскай імператарскай арміі Кліменція Чаховіча. У 1-ю сусветную вайну бацька служыў у імператарскай стаўцы, у сям’і захоўваўся сярэбраны паднос і чайны сервіз, падораныя імператарам. Не прыняўшы савецкую ўладу, Чаховіч ваяваў у арміі Дзянікіна, дайшоў да Крыма, але не эміграваў, а вярнуўся ў Старобін, дзе заставалася жонка з дзецьмі. Яго бацька, святар на прыходзе ў Старобіне, выгнаў сына з дому, калі той кінуў першую сям’ю дзеля маладой (маладзей на 24 года) дзяўчыны-прыслугі.[1]

Кліменція Чаховіча арыштавалі, год ён праседзеў у турме, але застаўся жывы. Але сям’я назаўжды атрымала таўро лішэнцаў. Прыйшлося знішчыць усе дакументы, якія злучаюць іх з імем бацькі. У новым пашпарце дзяўчыны год нараджэння быў паказаны няправільна. Пазней яна самастойна вылічыла, што нарадзілася ў 1916 годзе[1].

У 16 гадоў Агата пераязджае ў Мінск. Працуе хатняй прыслужніцай, санітаркай. Трохі пазней паступае ў студыю Першага Беларускага драматычнага тэатра. Падчас навучання ў студыі актрыса бярэ псеўданім Галіна і мяняе прозвішча рэпрэсаванага бацькі Чаховіч, на прозвішча маці — Апанашчык. У гэты ж час захапляецца экстрэмальнымі відамі спорту, конным спортам, кіданнем дзіды, вышываннем. У 1937 годзе становіцца чэмпіёнкай рэспублікі па мотакросе.

Скончыла студыю Першага Беларускага драматычнага тэатра ў 1938, у гэтым жа годзе была прынята ў яго трупу.

У 1939 годзе актрыса выходзіць замуж за Івана Макарава і бярэ яго прозвішча. Пераязджае з ім у Маскву, пасля ў эвакуацыю ў Карэлію. У 1944 годзе разводзіцца з мужам і вяртаецца ў Мінск.

Першы поспех у тэатры да актрысы прыходзіць у 1954 г., вядомасць ёй прынесла роля Марыі Кірылаўны ў спектаклі «Выбачайце, калі ласка!» па п’есе Андрэя Макаёнка. Пасля гэтага ў п’есах Макаёнка Галіна Кліменцьеўна пачала іграць вельмі часта, некаторыя ролі драматург пісаў спецыяльна для яе.

Здымацца ў фільмах актрыса пачала з 1958 г. Яе першай зорнай роляй у кінематографе стала роля Аляксандры Мацвееўны Громавай ў фільме Сяргея Мікаэляна «Удовы» ў 1976 годзе.

Творчасць

Яркая нацыянальная актрыса. Яе мастацтва было адметнае сакавітасцю сцэнічных фарбаў, праўдзівасцю, багатай моўнай характарыстыкай.

Стварыла каларытныя, яркія індывідуальныя народныя характары. Талент Галіны Макаравай як глыбока самабытнай актрысы найбольш выявіўся ў нацыянальным рэпертуары, найперш у п’есах А. Макаёнка (многія ролі напісаны спецыяльна для Г. Макаравай): Марыя Кірылаўна («Выбачайце, калі ласка!»), Лушка («Лявоніха на арбіце»), Паліна («Трыбунал», выступала ў гэтай ролі ў спектаклі Маскоўскага тэатра на Малой Броннай), Старая («Святая прастата»), Аксана Смятанкіна («Таблетку пад язык»); а таксама Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Матруна («На кругым павароце» К. Губарэвіча), Дзятлічыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Ганна, Маці («Вечар», «Парог» А. Дударава). 3 іншых роляў: Кабаніха («Навальніца» А. Астроўскага), Квашня («На дне» М. Горкага), Лізавета («У мяцеліцу» Л. Лявонава), Гаспадыня зімоўя («Таня» А. Арбузава), Старая ўдава з Фларэнцыі («Канец — справе вянец» У. Шэкспіра).

Здымалася ў кіна- і тэлефільмах: баба Шура («Удовы»), Ганна Іванаўна («Развітанне славянкі»), Драздова («Фруза»), мачаха Ганны («Завеі, снежань») і інш.

Выбраная фільмаграфія

Фільмы пра актрысу

Зноскі

  1. 1 2 Галина Макарова всю жизнь любила первого мужа

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі ў 1993 годзе
Нарадзіліся ў 1919 годзе
Памерлі ў Мінскай вобласці
Народныя артысты СССР
Кавалеры ордэна Леніна
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Чаховічы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Актрысы XX стагоддзя
Памерлі 28 верасня
Нарадзіліся ў Старобіне
Народныя артысты Беларускай ССР
Актрысы СССР
Асобы на марках
Актрысы паводле алфавіта
Нарадзіліся 27 снежня
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Асобы
Актрысы Беларусі