wd wp Пошук:

Леанід Яўгенавіч Якубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якубовіч. Леанід Яўгенавіч Якубовіч (21 сакавіка 1948, вёска Радкава, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 8 чэрвеня 1970) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 сакавіка 1948 года ў вёсцы Радкава ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам, аператарам у аддзяленні сувязі вёскі Чапялі, пасля заканчэння Любанскай завочнай сярэдняй школы (1965) — машыністам на другім Салігорскім калійным камбінаце. У 1967 г. залічаны ў штат рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр». Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969—1970 гг. працаваў у шахце. Трагічна загінуў у шахце. Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970), «Універсітэт паэтычны» (1971). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны…».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе