wd wp Пошук:

Хорастаўскі сельсавет

Хо́растаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Хорастава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пузіцкага сельсавета[1]. 26 красавіка 1956 года ў склад сельсавета з Лугскага сельсавета Лунінецкага раёна перададзена вёска Гоцк[2]. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Ленінскага раёна ўвайшоў у склад Старобінскага раёна Мінскай вобласці[3]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 14 студзеня 1963 года — у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, з 30 красавіка 1965 года — у Салігорскім раёне[4]. 23 сакавіка 1987 года з часткі сельсавета ўтвораны Гоцкі сельсавет[5].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1897 чалавек[6], з іх 98,7 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пералічэнні вёскі Гоцк са складу Лугскага сельскага Савета Лунінецкага раёна ў склад Хорастаўскага сельскага Савета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ад 26 красавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 4.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 29 мая 2012.
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1965 года О передаче Хоростовского сельсовета из состава Лунинецкого района Брестской обоасти в состав Солигорского района Минской области Архівавана 28 мая 2012.
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна
Катэгорыя·Хорастаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць)
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна