wd wp Пошук:

Капацэвіцкі сельсавет

Капацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Новапалескі (да 1980 г. — вёска Капацэвічы[1]).

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. У 1970-х гадах на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які 25 сакавіка 1975 года атрымаў назву Новапалескі[2]. У 1980 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Новапалескі. 28 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаўрыльчыцкага сельсавета з вёскамі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка, Цясна[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (3 населеныя пункты) — 1901 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня і 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 сакавіка 1975 г. № 841-VIII Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Капацэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна Мінскай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 10 (1456).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна
Катэгорыя·Капацэвіцкі сельсавет