wd wp Пошук:

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй

Гало́ўнае ўпраўле́нне па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) (руск.: Главное управление по борьбе с организованной преступностью и коррупцией (ГУБОПиК)) — упраўленне ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое актыўна выкарыстоўваецца для правядзення рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і для задушэння акцый пратэсту[1]. Супрацоўнікі ГУБАЗіК сістэматычна ўжываюць гвалт і катаванні супраць палонных, здымаюць на відэа пагромы кватэр праціўнікаў рэжыму, прымушаюць выбачацца на відэакамеру за палітычную і грамадзянскую пазіцыю. Упраўленне таксама займаецца тылавой падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 года.

Цэнтральны офіс упраўлення размяшчаецца ў былым доме віцэ-губернатара па Рэвалюцыйнай вуліцы, 3.

Асноўныя функцыі

Штаб упраўлення ў Мінску, вуліца Рэвалюцыйная, 3

Упраўленне дэкларуе, што ягонымі асноўнымі функцыямі ёсць:

Пра гэтым фактычна ўпраўленне таксама выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, задушэння масавых пратэстаў і любых форм супраціву. Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, задушэнне пратэстаў і пераслед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, катаванні, а таксама пагромы кватэр і ўстаноў, ёсць асноўным кірункам дзейнасці ўпраўлення[2][3][4][5].

Гісторыя

28 сакавіка 1991 года ў цэнтральным апараце МУС СССР было заснавана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю[6]. У яго структуру ўвайшло міжрэгіянальнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю № 1, якое базавалася ў Мінску і знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні кіраўніцтва МУС БССР.

30 снежня 2003 года Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэта і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных спраў, галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, упраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў, упраўленню ўнутраных спраў на транспарце[7]. У МУС Беларусі было створана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

20 лістапада 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структураў ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[1].

У другой палове 2020 года афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазіцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і з’ехаў з Беларусі[8].

Упраўленне падтрымала Уварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Так, ГУБАЗіК стварыў шматлікія падробленыя Тэлеграм-боты, якія ўдаюць сябе за сапраўдных ботаў для ініцыятыў у падтрымку Украіны ў гэтай вайне. Праз зварот у падробленыя боты ГУБАЗіК вылічвае і захоплівае актыўных прыхільнікаў Украіны ў Беларусі[9]. 11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў у Мінску актыўнага рэдактара рускамоўнага раздзела Вікіпедыі Марка Бернштэйна, прычынай стала ягонае актыўнае рэдагаванне старонак пра ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.[10][11][12][13][14][15][16][17]. 23 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў актывіста Змітра Дашкевіча, а пазней размясціў здымак, на якім палонны стаіць на фоне дзвярэй упраўлення, на дзвярах размешчаныя плакаты з літарамі Z і V у падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну[18].

Структура

У структуру ўсіх тэрытарыяльных упраўленняў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю), трэці аддзел (па супрацьдзеянні экстрэмізму), чацвёрты аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўнага аналіза).

Начальнікі

Санкцыі

21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за разгортванне спецыялізаваных падраздзяленняў для здзяйснення гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд у офіс апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, выкраданне Марыі Калеснікавай і ўзяцце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік упраўлення Мікалай Карпянкоў[23]. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЕС[24][25], Вялікабрытаніі[26], Канады[27]. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя[28].

2 снежня 2021 года начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўпраўлення патрапілі пад санкцыі ЗША і Канады. Паршын у той жа дзень быў уключаны і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[29][30][31].

Зноскі

  1. 1 2 Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 г.
  2. Сын за бацьку, маці за сына, брат за брата. Як беларускі рэжым помсьціць сваякам сваіх апанэнтаў (нявызн.). svaboda.org (27 мая 2022).
  3. «Запоем чытаў навіны „русского мира“ і крычаў, што на Кіеў трэба скінуць ядзерную бомбу». Што за людзі кіруюць ГУБАЗіКам (нявызн.). svaboda.org (25 мая 2022).
  4. Родныя палітзьняволенай Вольгі Рытус: «Каб выбіць паказаньні, яе аблівалі вадой і пагражалі пасадзіць сына» (нявызн.). svaboda.org (2 чэрвеня 2022).
  5. Сяргей Дубавец. Два пагромы адной вайны. Чаму сілавікі ў Беларусі — гэта і ёсьць акупацыя (нявызн.). svaboda.org (30 мая 2022).
  6. Приказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР»
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь»
  8. Арцём Гарбацэвіч. Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе (нявызн.). Наша Ніва (25 сакавіка 2021). Праверана 15 снежня 2021.
  9. «ГУБАЗіК стварае фэйкавыя тэлеграм-боты, каб лавіць людзей на жыўца». Як у Беларусі пачалі затрымліваць тых, хто гатовы дапамагаць Украіне (бел.) . svaboda.org (15 сакавіка 2022).
  10. Victoria Song. A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus(англ.) . The Verge (11 сакавіка 2022).
  11. В Беларуси задержали Марка Бернштейна — активиста и популяризатора интернет-энциклопедии Wikipedia.org(руск.) . Зеркало недели (11 сакавіка 2022).
  12. В Беларуси задержали редактора Wikipedia Марка Бернштейна. Возможно, дело в российском законе “о фейках”(руск.) . dev.by.
  13. Aleksey K. По запросу ФСБ в Беларуси задержан известный редактор Википедии, минчанин Марк Бернштейн(руск.)  (недаступная спасылка). TJ (11 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
  14. В Минске задержали топового редактора Википедии(руск.) . Европейское радио для Беларуси.
  15. В Минске задержали топового редактора Википедии за “антироссийские материалы”(руск.) . Общественно-политический журнал «Чеснок» (11 сакавіка 2022).
  16. В Минске задержали редактора «Википедии» за распространение антироссийских материалов(руск.) . Инфо24.ru.
  17. Бойцы ГУБОПиКа задержали IT-специалиста и блогера Марка Бернштейна(руск.) . Белсат.
  18. У кабінетах ГУБАЗіКа вывесілі знакі расійскіх войскаў (бел.) . nashaniva.com (24 сакавіка 2022).
  19. 1 2 3 4 5 6 7 История ГУБОПиК Архівавана 15 ліпеня 2020.
  20. Сила, с которой необходимо считаться Архівавана 31 студзеня 2021. // Журнал «Содружество», № 1 — 2016, С. 17
  21. Начальником ГУБОПиК стал бывший глава службы безопасности МВД Андрей Паршин
  22. Главному управлению по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси исполняется 30 лет
  23. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
  24. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  25. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  26. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  27. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  28. Searching for subjects of sanctions
  29. ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі (нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
  30. Backgrounder: Belarus sanctions(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.. Праверана 2 студзеня 2022.
  31. Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс Архівавана 15 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы