wd wp Пошук:

Аўдзііўка

Аўдзі́іўка (укр. Авдіївка) — горад абласнога значэння ў цэнтральнай частцы Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў 22 км на поўнач ад Данецка, у вярхоўях ракі Каменкі (прыток Крывога Тарца, басейн Северскага Данца). Чыгуначная станцыя.

Уваходзіць у Данецкую агламерацыю.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва

ГодКолькасць жыхароў
18592299
18853087[1]
18976739[2]
19085475[1]
193917288[3]
195618900
195918206
196425000
197029181
197934795
198939833
199240200
199440000
199838400
200137210
200436600
200736200
200935890
201035649
201135358
201235257
201335128
201435090[4]
2014[5]34938[6]

Па дадзеных перапісу 2001 года насельніцтва горада складала 37,2 тысяч чалавек, з іх 87,17% адзначылі роднай мовай рускую, 12,51% — украінскую, 0,09% — беларускую, 0,08% — армянскую, 0,04% — грэцкую, 0,01% — балгарскую, нямецкую, малдаўскую і гагаузскую мовы[7].

Нараджальнасць — 7,1 на 1000 чалавек, смяротнасць — 16,0, натуральныя страты — −8,9, сальда міграцыі адмоўнае (-0,1 на 1000 чалавек).

Нацыянальны склад

Данныя перапісу насельніцтва 2001 года[8]

N Нацыянальнасць Колькасць Удзельная вага (%)
1 Украінцы 23636 63,47
2 Рускія 12553 33,71
3 Беларусы 343 0,92
4 Грэкі 206 0,55
Усяго 37237 100,00

Зноскі

  1. 1 2 насельніцтва сяла без станцыі
  2. у тым ліку станцыя — 2153, сяло — 4586
  3. у тым ліку Аўдзеўка 1-я 8089 чал. і Аўдзеўка 2-я 9199 чал.
  4. [Колькасць насельніцтва Украіны па стане на 1 студзеня 2014 г. з ацэнкамі колькасці наяўнага насельніцтва па рэгіёнах, раёнах, гарсаветах і гарадскіх населеных пунктах на 1 студзеня 2012, 2013 і 2014 гг. // http://ukrstat.org/uk/menu/publikac.htm Публікацыі Укрстату Архівавана 28 лютага 2020.
  5. на 1 чэрвеня 2014
  6. Статыстычная інфармацыя
  7. Дністрянський М. С. Етнополітична географія України. Л.: Літопис, 2006. С.452-453.
  8. Перапіс насельніцтва (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2012. Праверана 2 лютага 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Данецкай вобласці
Катэгорыя·Аўдзііўка
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных